Чыжоўка (мікрараён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
Назоў паходзіць ад былой вёскі на месцы мікрараёну, якая ў [[1967]] годзе была ўключаная ў склад [[Менск]]у.
 
[[Раён]] пачаў забудоўвацца ў [[1964]] годзе. Складаецца зь сямі кварталаў: Чыжоўка-1, Чыжоўка-2 і г. д. (Чыжоўка-7 - гэта прыватны сэктар па вуліцы Чырвоная Слабада, рэшткі вёскі Чыжоўка.) [[Насельніцтва]] - 62 тыс. чалавек. За кальцавойМКАД разьмешчаныя [[Чыжоўскія могілкі]].
 
== Вуліцы ==
Галоўныя - Ташкенцкая, Галадзеда, Чырвонаслабодзкая і Ўбарэвіча.
 
== Пераважны тып забудовы ==
5, 9, 12 паверхаў, ёсьць таксама асобныя будынкі адно-двухпавярховай забудовы, якая засталася ад вёскі.
 
Раён засяляўся пераважна работнікамі [[Менскі трактарны завод | Менскага трактарнага заводу]], [[МАЗ | Менскага аўтазаводу]] і [[Менскі маторны завод | Менскага маторнага заводу]].
 
== Выдатныя мясьціны ==
[[Менскі заапарк]], [[кінатэатар «Дружба» (Мінск) | кінатэатар «Дружба»]], Чыжоўскі рынак, 2 бібліятэкі, паліклініка № 22 (дзіцячае і дарослае аддзяленьні), [[Гарадзкая Клінічная Бальніца № 10 (Мінск) | Гарадзкая Клінічная Бальніца № 10]], Менскі Дзяржаўны Вышэйшы Авіяцыйны Каледж ([[Мгвак]]), [[праваслаўны храм]] ў імя Сьвятога вялікамучаніка [[Георгій Пераможца | Георгія Пераможцы]], [[штучны каток]] і [[парк імя 900-годзьдзя Менску]], разьмешчаны на беразе [[Чыжоўскае вадасховішча | Чыжоўскага вадасховішча]], 3 кальца грамадскага транспарту.