Юдаізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.5) (робат зьмяніў: az:İudaizm
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Иудаизм?oldid=35886992
Радок 1:
[[Файл:Judaica.jpg|міні|Атрыбуты юдаізму]]
'''Юдаі́зм''' — адна з найстарэйшых монатэістычных [[рэлігія]]ў<ref>[http://www.bbc.co.uk/religion/religions/judaism/ BBC — Religion & Ethics — Judaism]{{Ref-en}}</ref> і найбольш старажытная з захаваных да цяперашняга часу<ref>[http://www.oppapers.com/essays/3-Monotheistic-Religions/151138 The 3 Monotheistic Religions — Essays — Noel12]{{Ref-en}}</ref>. У больш шырокім сэнсе ёсьць рэлігійны, нацыянальны й этычны светапогляд [[Габрэй|габрэйскага]] народа. У рэлігіязнаўстве прынята адрозніваць у развіцьці юдаізму тры гістарычных пэрыяда: храмавы (у пэрыяд існаваньня [[Ерусалімскі храм|Ерусалімскага храма]]), талмудысцкі й рабінастычны (з VI стагодзьдзя па цяперашні час)<ref>[http://www.religio.ru/lecsicon/09/237.html Юдаізм] на сайце «Мір рэлігіяў»</ref>. Сучасны [[артадаксальны юдаізм]] склаўся на аснове руху [[фарысэі|фарысэяў]] (прушым) [3], які ўзнік у эпоху росквіту [[Макавэі|Макавэяў]] ([[2 стагодзьдзе да н. э.]]). У сучасным юдаізме няма адзінага й агульнапрызнанага інстытута альбо асобы, якая мае аўтарытэт крыніцы права, настаўніцтва ці ўлады. Крыніцы права ([[Галах]]) сучаснага артадаксальнага юдаізму ёсьць [[Танах]] ([[Тора|Пісьмовая Тора]]) і [[Талмуд]] ([[Вусная Тора]]). Галах рэгулюе, у прыватнасьці, тыя сфэры жыцьця габрэяў, якія ў іншых прававых сыстэмах рэгулююцца крымінальным, грамадзянскім, сямейным, карпаратыўным і звычайным правам.
 
== Сымбалі ==
{{Асноўны артыкул|Рэлігійныя сымбалі}}
У істотным сэнсе, [[сымбаль веры|сымбалічнае значэньне]] ў юдаізьме маюць малітва [[Шма]] й захаваньне [[шабат]]у й [[кашрут]]у, нашэньне галаўнога ўбору [[ярмолка|стосы]]<ref>[http://www.eleven.co.il/article/13962 «Субота»] — артыкул з Электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі</ref>. Адзін са зьнешніх знакаў юдаізму з [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] — шасьціканцовая [[Зорка Давіда]]<ref>[http://www.eleven.co.il/article/12556 «Маген Давід»] — артыкул з Электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі</ref>. Больш старажытным сымбалем юдаізму зьяўляецца сямісьвечнік [[мэнора]], які, згодна зь [[Біблія]]й і традыцыяй, стаяў у [[Скінія|Скініі]] й [[Ерусалімскі храм|Ерусалімскім храме]]. Дзьве разьмешчаныя побач прастакутныя [[Скрыжалі Запавету|скрыжалі]] з закругленай верхняй граньню таксама зьяўляюцца сымбалем юдаізму, часьцяком сустракаючыся ў арнамэнце й дэкарацыях сынагогаў. Часам на скрыжалях выгравіраваны дзесяць запаветаў, у поўнай альбо скарочанай форме, альбо 10 першых літар [[Габрэйскі альфабэт|габрэйскага альфабэту]], служачых для сымбалічнай нумарацыі запаветаў.
 
Біблія таксама апісвае сьцягі кожнага з [[12 каленаў Ізраілевых|дванаццаці каленаў]]. Паколькі традыцыйна лічыцца, што сучасныя габрэі, у асноўным паходзяць з [[Калена Юдава|калена Юды]] й існавалага на ягонай тэрыторыі [[Юдэйскае царства|Юдэйскага царства]], [[Леў (міталёгія)|леў]] ёсьць сымбаль гэтага племені, а таксама зьяўляецца адным з сымбаляў юдаізму. Часам леў малюецца з царскім скіпэтрам — знакам царскай улады, якой надзяліў гэта калена ў сваім прароцтве прабацька [[Якаў]]. Таксама сустракаюцца выявы двух ільвоў, па абодва бакі ад скрыжаляў, як быццам стаючы на варце запаветаў.
 
<gallery>
Файл:Star_of_David.svg|[[Зорка Давіда]]
Файл:Menora.svg|[[Мэнора]]
</gallery>
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Judaism|выгляд=міні}}