Салідарнасьць (прафсаюз): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д прафсаюз -зу // Арфаграфічны (НН)
Радок 3:
[[Файл:Solidarnosc.png|Solidarnosc]]
</div>
'''Незалежны самакіроўны прафэсійны зьвязсаюз «Салідарнасьць»''' ({{Мова-pl|Niezależny Samorządny Związek Zawodowy «Solidarność»}}, скарочана ''NSZZ Solidarność'') — незалежны [[прафэсійны зьвяз]] працоўных, створаны ў верасьні [[1980]] року ў [[Польшча|Польшчы]], які пасьля перарос у шырокі грамадзка-палітычны рух і зрабіў значны ўнёсак у барацьбу польскага народу з камуністычным рэжымам.
 
[[Файл:Strike Gdansk 1980.jpg|міні|Страйк у Гданьску пад кіраўніцтвам «Салідарнасьці» (1980)]]
 
== Паўстаньне руху ==
ПрафзьвязПрафсаюз паходзіць са страйкавага руху працаўнікоў улетку [[1980]]. З самага пачатку працоўны рух быў маральна падтрыманы такімі польскімі інтэлектуаламі, як [[Тадэвуш Мазавецкі]], [[Яцэк Курань]], [[Адам Міхнік]], [[Ёжэф Тышнэр]] ды іншымі прадстаўнікамі крытычна настроенай да камуністычнага рэжыму польскай [[Інтэлігенцыя|інтэлігенцыі]], а таксама [[Рыма-каталіцкая церква|каталіцкаю царквою]]. Істотная практычная падтрымка страйкавага руху таксама надышла з краінаў Захаду: [[ЗША]], [[ФРН]] ды інш.
 
Чыньніком вялікай хвалі маніфэстацыяў стала падвышэньне коштаў на мяса 1 ліпеня [[1980]] р. Спачатку страйкі мелі лякальны характар, але неўзабаве пашырыліся па ўсёй [[Польшча|Польшчы]]. Повадам для выбуху страйку [[14 жніўня]] на [[гданьск|гданьск]]ай вэрфі імя Леніна стаў загад дырэкцыі пра звальненьне з працы кранаўшчыцы [[Ганна Валентыновіч|Ганны Валентыновіч]], якая была сымбалічнаю фігураю на ўсім Балтыйскім узьбярэжжы яшчэ з часоў страйку 1970 р.
 
Адразу быў заснаваны страйкавы камітэт на чале зь [[Лех Валэнса|Лехам Валэнсам]]. Камітэт высунуў патрабаваньне з 21 палітычных, сацыяльных і эканамічных тэзаў, дзе цэнтральным пунктам была згода камуністычнай дзяржавы з існаваньнем незалежных прафзьвязаўпрафсаюзаў. Пасьля доўгіх перамоваў [[31 жніўня]] камуністычны ўрад мусіў прыняць гэтую ўмову.
 
«Салідарнасьць» стала першым у краінах савецкага блёку незалежным грамадзкім рухам у форме прафэсыйнага зьвязусаюзу, які аб’яднаў пад лёзунгам мірных зьменаў прадстаўнікоў усіх слаёў грамадзтва. У шэрагі «Салідарнасьці» ўвайшлі амаль 10 млн чалавек, кожны трэці дарослы паляк. Сярод іх былі нават сябры камуністычнай партыі Польшчы.
 
== Рокі рэакцыі ==
Пад ціскам [[СССР]] з аднаго боку, а зь іншага — з-за прагненьня любым коштам утрымаць у краіне ўладу [[ПАПП|Польскай аб’яднанай працоўнай партыі]] група вайскоўцаў на чале зь міністрам абароны Польшчы генэралам [[Войцех Ярузэльскі|Войцехам Ярузэльскім]] абвясьціла пра ўвядзеньне ў ноч на [[13 сьнежня]] [[1981]] року [[Ваеннае становішча|ваеннага становішча]], фактычна ўвёўшы ў краіне вайсковую дыктатуру на ўзор вайсковых [[хунта]]ў краінаў [[Лацінская Амэрыка|Лацінскай Амэрыкі]]. У вялікіх [[места]]х была ўведзеная камэнданцкая гадзіна ды вайскова-паліцэйскае патруляваньне. Кіраўнікі апазыцыі, у тым ліку [[Лех Валэнса]], былі арыштаваныя і інтэрнаваныя. [[8 кастрычніка]] [[1982]] пасьля прыняцьця новага закону аб прафзьвязахпрафсаюзах «Салідарнасьць» была цалкам забароненая і вымушаная перайсьці да падпольных формаў працы.
 
Тым ня меней, грамадзкая незадаволенасьць, якая ўзрастала цягам наступных рокаў, сіла апазыцыі і ўплыў царквы, эканамічныя праблемі і міжнародная сытуацыя змусілі ўладу да шэрагу саступак. Былі праведзеныя палавінчатыя рэформы палітычнай сыстэмы, укараняючы прынцыпы, што выкарыстоўваюцца ў дэмакратычных ладах.
 
Найбольш актыўныя сябры «Салідарнасьці», асабліва яе правае крыло, перайшлі да падпольных формаў барацьбы. У чэрвені [[1982]] ва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]] паўстала падпольная палітычная арганізацыя «Салідарнасьць, што змагаецца» (сьпярша пад назваю «Ўгода салідарнасьці, што змагаецца»). Ініцыятарам стварэньня і кіраўніком арганізацыі стаў [[Корнэль Маравецкі]], дэлегат 1-га Зьезду прафзьвязупрафсаюзу «Салідарнасьць» у Гданську (1981). У адрозьненьне ад «Салідарнасьці» — грамадзкага руху — гэтая арганізацыя ад самага пачатку стала арганізацыяй з суворым сяброўствам, кансьпірацыяй і набыла палітычны характар.
 
{{Накід}}
 
[[Катэгорыя:Грамадзкія арганізацыі Польшчы]]
[[Катэгорыя:ПрафзьвязыПрафсаюзы]]
[[Катэгорыя:Гданьск]]
[[Катэгорыя:Польская Народная Рэспубліка]]