Абмеркаваньне:Галоўная старонка/Архіў 2: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 858:
--[[Удзельнік:Rebel Extravaganza|Rebel Extravaganza]] 22:16, 9 красавіка 2007 (UTC)
:Вельмі і вельмі слушная заўвага наконт "пазіцыйнасці" білабіяльнага сананту. Аднак, разам з такой заўвагай вы карыстаецеся g-with-upturn, што, мякка кажучы, у слове "алгарытм" (напр.) -- грубая памылка. Калі Вашыя веды дазваляюць, паспрабуйце стварыць сваю пераапрацоўку тарашкевіцы. Паглядзім, што атрымаецца; для гэтага праекту ж ён будзе вельмі дарэчы. Тым больш, што нараканні на рэв2005 ужо, здаецца, выказаны (не ўсе, аднак дастаткова), каб унікнуць спрэчных момантаў у новай рэдакцыі. Адное скажу, аднак, дакладна -- для 99% тутэйшых удзельнікаў, "ь" -- гэта шчыт і сцяг. Усё таксама даўно выказана, і ўсім ведама, што мяккія знакі развярзаюць тэкст і толькі, але паспрабуйце ўпэўніць у гэтым удзельнікаў. А калі тут увядуць канвертацыю ў лацінку, то гемарою з марф. і фан. "ь" потым не абярэшся. -- [[Удзельнік:194.158.205.102|194.158.205.102]] 15:27, 17 красавіка 2007 (UTC)
::Але я ніякім чынам не адгаворваю Вас ад працы над "перарэдакцыяй" рэв2005. Пабачыць такую працу было б цікава -- [[Удзельнік:194.158.205.102|194.158.205.102]] 15:30, 17 красавіка 2007 (UTC)
===P.S.===
Гэтыя два пытанні патрабуюць найхутчэйшага вырашэння. Дамэн - да канца месяца. Правапіс - максімум два месяцы. Я зусім ня часта бываю тут, таму ня ведаю як адбываецца працэдура, але гэтыя пытанні трэба абмеркаваць і прагаласаваць не зацягваючы, і большацю галасоў вырашыць як зрабіць.
Вярнуцца да старонкі «Галоўная старонка/Архіў 2».