Канстытуцыя 3 траўня 1791 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Cymus (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
д вікіфікацыя, артаграфія
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Oryginal Konstytucji 3 maja.jpg|250пкс|міні|Арыгінальны [[рукапіс]] Канстытуцыі 3 траўня]]
'''Канстыту́цыя 3 траў́ня''', афіцыйная назва «УрадавыЎрадавы закон» ({{мова-pl|Ustawa Rządowa z dnia 3 maja}})  — канстытуцыя [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], прынятая на паседжаньні [[Чатырохгадовы Сойм|Вялікага Сойму]] ў Варшаве [[3 траўня]] [[1791]] году. Сойм увайшоў ў гісторыю польска-літоўскай дзяржавы пад назвай чатырохгадовага канфэдэратыўнага Сойму. «Урадавы закон» стаўся перамогай так званай «патрыятычнай партыі», якая аб'ядноўвалааб’ядноўвала ў сваім складзе прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу, й істотна карэктаваў сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, сацыяльнае разьмежаваньне ў краіне, кардынальныя правы шляхты.
 
== Перадумовы ==
[[Выява:Uchwalenie Konstytucji 3 Maja.jpg|250пкс|міні|[[Казімеж Вайнякоўскі|К. Вайнякоўскі]]. ''Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня'']]
У кастрычніку [[1788]] году ў Варшаве быў скліканы Вялікі Сойм (пазьней атрымаў назву чатырохгадовага  — з-за сваёй працягласьці). [[Расейская імпэрыя]] ў гэты час была ўцягнутая адначасова ў дзьве вайны  — з [[Турцыя]]й і [[Швэцыя]]й. Гэта давала шанец прыхільнікам рэформаў правесьці пераўтварэньні ў краіне, пакуль галоўная «апякунка» [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] занятая іншымі справамі. Няспадзявана для самой сябе [[Кацярына ІІ]] згуляла на карысьць рэфарматараў, дазволіўшы злучыць Сойм у канфэдэрацыю, што аўтаматычна ліквідоўвала права «[[liberum veto]]». Да ўсяго гэтага дадаўся той факт, што прускі кароль [[Фрыдрых]], у сваіх мэтах, падтрымаў «патрыятычную» партыю.
 
Супадзеньнем усіх гэтых абставінаў рэфарматары скарысталіся: ужо ў першы год дзейнасьці Сойму было павялічанае войска, ліквідавалася [[Пастаянная Рада]]  — падкантрольны Расеі выканаўчы орган пры каралі, заключаны саюз з [[Прусія]]й. У [[1789]] годзе ў межах гэтых рэформаў была створаная спэцыяльная «Дэпутацыя па зьмене формы дзяржаўнага кіраваньня» ({{мова-pl|Deputacja do poprawy formy rzadu}}), якой было даручана распрацаваць новыя прынцыпы дзяржаўнага кіраваньня. У працэсе дзейнасьці Сойма выявілася супрацьстаяньне двух бакоў: «патрыётаў», якія імкнуліся да найбольш радыкальных рэформаў (адмена «[[Liberum Veto]]», спадчыннасьць трону, павелічэньне правоў мяшчанаў) і кансэрватараў, якія прытрыміваліся захаваньня старых гарантыяў шляхецкай вольнасьці.
 
Прыхільнікі рэформаў згуртаваліся вакол галоўных ідэолягаў «патрыятычнай» партыі  — маршалка ВКЛ [[Ігнат Патоцкі|Ігната Патоцкага]], ксяндза Гуга Калянтая, прымаса Патоцкага. Распрацоўка канстытуцыі ішла патаемна ў Радзівілаўскім палацы ў Варшаве, дзе зьбіраліся ўсе прыхільнікі пераменаў.
 
Пазыцыі патрыётаў умацаваліся, калі да заканчэньня тэрміна паўнамоцтваў сойму (Сойм склікаўся тэрмінам на 2 гады) «патрыятычнай партыі» атрымалася, з аднаго боку, дамагчыся падаўжэньня яго паўнамоцтваў яшчэ на два гады і, зь іншага боку, павялічыць склад пасольскай палаты ў 2 разы шляхам правядзеньня яе давыбараў.
 
У выніку праведзеных давыбараў атрымалася суадносіны сілаў у сойме зьмяніць на карысьць групоўкі «патрыятычнай партыі», і ўжо ў пачатку [[1791]] году соймам былі прынятыя два важныя законы  — закон аб рэарганізацыі соймікаў (сакавік [[1791]] году) і закон аб гарадах і аб становішчы мяшчанаў (красавік [[1791]] году).
 
== 3 траўня 1791 году ==
Радок 20:
Гэта выклікала пратэсты з боку рэакцыйнага лягера, але праз 2 дні пад ціскам [[шляхта|шляхты]] і мяшчанства новая канстытуцыя афіцыйна была абвешчаная «Ўрадавым законам», і, акрамя таго, Сойм адмысловым законам усталяваў, што ўсе выступы і пратэсты супраць Канстытуцыі ня маюць ніякай сілы.
 
== Зьмест Канстытуцыі ==
Канстытуцыя складалася з 11 пунктаў, у якіх апісваліся кардынальныя правы шляхты, сацыяльныя пытаньні, дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, пытаньні рэгентства і войска.
 
Радок 29:
 
=== Сацыяльныя пытаньні ===
Гарады і мяшчанства атрымлівалі пашыраныя правы. Мяшчане атрымалi права карыстацца правам Neminem captivabimus («асабiстай недатыкальнасьцi»), атрымалi магчымасьць займаць духоўныя, сьвецкiя i вайсковыя пасады, набываць зямлю, шляхце ж было дазволена займацца мяшчанскiмi справамi. Каралеўскiя гарады атрымалi большае самакiраваньне, права дасылаць на Сойм прадстаўнiкоў («plenipotentow») да Скарбавай i Палiцэйскай камiсiяў з правам дарадчага голасу ў пытаньнях, што тычылiся гарадоў, гандлю і  г. д. Атрымалi мяшчане i магчымасьць атрымаць шляхецкiя патэнты.
 
Сяляне, як асноўная працоўная сіла дзяржавы бралася пад апеку Ўраду, які гарантаваў, што ўсе дамовы заключаныя паміж шляхецтвам і сялянствам мусяць выконвацца.
Радок 36:
Пункты з 5 па 8 апісвалі форму дзяржаўнага кіраваньня. Улада дзялілася на тры галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
 
'''Заканадаўчая улада'''  — [[Сойм]], які дзяліўся на дзьве ізбы: пасольскую і сэнатарскую.
 
* [[Сэнатарская ізба]]: складалася з ваяводаў, маршалкаў, біскупаў, міністраў і караля. Асноўная функцыя Сэнату  — прыняцьце ці непрыняцьце законаў, якія прайшлі абмеркаваньне і былі падтрыманыя ніжэйшай ізбой. Сэнат меў права адзін раз адхіліць праект да наступнага Сойму. Другі раз ён абавязаны быў яго прыняць.
 
* [[Пасольская ізба]]: складалася з прадстаўнікоў шляхты ўсіх паветаў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (па 2 прадстаўнікі ад кожнага павета). Асноўныя функцыі: распрацоўка і прыняцьце законаў  — канстытуцыйных, грамадзянскіх, крымінальных; кантроль выканаўчай ўлады, выбраньне прадстаўнікоў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады.
 
Сойм мусіў зьбірацца кожныя 2 гады. Пазачарговыя Соймы маглі зьбірацца ў выпадку пільнай неабходнасьці. Права «liberum veto» адмянялася.
[[Выява:May constitution pre20th cent book cover.jpg|250пкс|міні|Вокладка першага выданьня]]
'''Выканаўчая ўлада'''  — «[[Варта законаў]]» ({{мова-pl|Straż Praw}}) на чале з каралём. Асноўная функцыя выканаўчай ўлады  — кантраляваць і арганізоўваць выкананьне прынятых Соймам пастановаў. «Варта законаў» ня мела права прымаць новыя ці зьмяняць старыя законы, абвяшчаць мір ці вайну, уводзіць ці адмяняць падаткі. «Варта» могла весьці часовыя перамовы з замежнымі прадстаўнікамі, а таксама вырашаць надзённыя справы, неабходныя для забесьпячэньня спакою ў краіне паміж Соймамі.
 
У адпаведнасьці з канстытуцыяй захоўвалася выбранасьць трону, але ў межах адной нязьменнай сям'ісям’і. Такім чынам быў знойдзены кампраміс паміж прыхільнікамі элекцыйнасьці і спадчынасьці трона. Першым прадстаўніком новай каралеўскай дынастыі абвяшчаўся [[Фрыдэрык Аўгуст Сас]].
 
Асоба караля абвяшчалася сьвяшчэннай, але ні ў чым не адказнай. Кароль мусіў быць не самаўладцам, але бацькам народу. За каралём пакідалася кіраваньне ўзброенымі сіламі пад час вайны, а таксама намінаваньне афіцэраў, біскупаў, прызначэньне міністраў.
 
«[[Варта законаў]]» складалася з прымаса, пяці міністра  — міністра паліцыі, пячаткі, скарбу пячаткі, справаў замежных, справаў вайсковых і 2 сакратароў. На паседжаньнях «Варты» мусіў прысутнічаць маршалак соймавы, бяз права голасу, для таго, каб у выпадку небясьпекі ці хваробы караля склікаць пазачарговы Сойм. «Варце закону» падпарадкоўваліся 4 камісіі: Вайсковая, Скарбу, Адукацыі і Паліцыі.
 
'''Судовая ўлада''' мела некалькі ўзроўняў:
Радок 63:
 
== Пытаньне фэдэратыўнасьці Рэчы Паспалітай ==
Дыскусійным пытаньнем застаецца тое, што ў тэксьце ні аднаго разу ня ўзгадваецца Вялікае княства Літоўскае і толькі 2 разы Рэч Паспалітая. У астатніх выпадках ужываецца назва краіны «Польшча». Гэта дае падставы сьцьвярджаць, што Канстытуцыя 3 траўня па сутнасьці ліквідоўвала [[Вялікае княства Літоўскае]] як асобную дзяржаву. Аднак сучасныя польскія гісторыкі мяркуюць, што адсутнасьць узгадак пра ВКЛ у тэксьце Канстытуцыі гаворць хутчэй, наадварот, пра вострую супярэчнасьць у гэтым пытаньні паміж літоўскімі і польскімі пасламі. Баючыся, што пытаньне ўніфікацыі можа пазбавіць Канстытуцыю падтрымкі паслоў [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]], распрацоўшчыкі папросту абмінулі яго ў сваім праекце. Ускосным пацьверджаньнем гэтай вэрсіі зьяўляецца тое, што ВКЛ як асобны суб'ектсуб’ект Рэчы Паспалітай працягвала прысутнічаць і пасьля 3 траўня ва ўсіх дакумэнтах. А [[20 кастрычніка]] 1791 году паміж ВКЛ і Польшчай былі падпісаныя «[[Узаемныя Заручыны абодвух народаў]]» ({{мова-pl|Zaręczenie Wzajemne Obojga Narodów}})  — дакумэнт, дзе дакладна разьмяжоўваліся функцыі дзьвюх дзяржаваў.
 
== Значэньне канстытуцыі ==
Радок 72:
Істотна адзначыць, што канстытуцыя так і не была да канца распрацаваная. Дакумэнт, прыняты 3 траўня павінен быў быць толькі пачаткам вялікай працы. У самой канстытуцыі ёсьць спасылкі на неабходнасьць дапрацоўкі. [[Гуга Каланта]] 5 траўня абвесьціў аб працы над эканамічнай канстытуцяй, якая так і не была завершаная.
 
== Ліквідацыя Канстытуцыі 3 траўня ==
Дзеяньні [[Таргавіцкая канфэдэрацыя|таргавіцкай канфэдэрацыі]], падтрыманай адкрытай ваеннай [[Інтэрвэнцыя|інтэрвэнцыяй]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], прывялі да адмены Канстытуцыі 3 траўня і ліквідацыі створаных на яе аснове органаў улады ў [[1792]] годзе. У сакавіку [[1794]] пачалося [[Паўстаньне Касьцюшкі|паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшка]], мэтамі якога было ўзнаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і Канстытуцыі 3 траўня, аднак увесну таго жа году яно было падаўлена. Пасьля падаўленьня паўстаньня ў [[1795]] адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (па дамове, заключанай паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй) і канфэдэратыўная дзяржава (Польшча і Літва) на вызначаны час зьніклі з мапы Эўропы.
 
Радок 84:
* Kalinka W. Sejm Czteroletni. Kraków 1880. Ponowne wydanie W-wa. 1991
* Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2002
* Чудаков М.  Ф.  Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791г1791 г. Государственно-правовая характеристика. Минск 2005
 
{{Гісторыя Беларусі}}