| Подпіс выявы = Вокладка першага выданьня
| Жанр = Гатычны раман
| Аўтар = [[Оскар ЎайльдЎайлд]]
| Мова арыгіналу = ангельская
| Напісаны =
| ВікіКрыніца-тэкст = :en:s:The Picture of Dorian Gray
}}
'''Партрэт Дарыяна Грэя''' — раман [[Оскар ЎайльдЎайлд|Оскара ЎайльдаЎайлда]], апублікаваны ў [[1890]] годзе. У гэтым рамане аўтар зьвярнуўся да праблемы суаднесенасьці мастацтва і рэчаіснасьці, мастацтва і маралі. Задума была падказана яму сустрэчай у майстэрні знаёмага мастака, якому пазіраваў для партрэта дзіўнай прыгажосьці малады чалавек. Прататыпам Дарыяна Грэя быў паэт Джон Грэй, сябра ЎайльдаЎайлда, але сучасныя камэнтатары не падтрымліваюць гэтай вэрсіі.
«Партрэт Дарыяна Грэя» друкаваўся першапачаткова ў [[1890]] годзе ў часопісе «Lippincott’s Monthly Magazine» ({{мова-be|Часопіс Ліпінкотс|скарочана}}), які здолеў у тую пару прыцягнуць цэлы шэраг выбітных аўтараў — [[Робэрт Люіс Стывэнсан|Стывэнсана]], УайльдаУайлда, а за імі — [[Рэд'ярд Кіплінг|Кіплінга]], [[Артур Конан Дойл|Конан Дойля]], [[Гербэрт Уэлс|Гербэрта Уэлса]]. Пурытанская прэса сустрэла раман у багнеты, знаходзячы яго «амаральным». ЎайльдЎайлд абараняўся, і калі адзін з рэцэнзэнтаў папракнуў яго ў тым, што ён усяго толькі карыстаецца «небясьпечным» матэрыялам, падобна таму як гэта робіць у «Крэйцаравай санаце» Талстой, ЎайльдЎайлд адказаў, што падобнае параўнаньне толькі лісьлівіць яму.
Але спрачаліся з ЎайльдамЎайлдам не адны ханжы й невукі. У аповесьці крытычна адзначалі эстэцкае любаваньне «штучкамі», якое выяўляецца да таго ж вельмі просталінейна; аднастайнасьць фарбаў і прадметаў, абавязкова яркіх, дарагіх; нагрувашчваньне імёнаў, нязьменна арыстакратычных, гучных; празьмерную стракатасьць склада.
Разнастайная «эрудыцыя», якой шэраг старонак аповесьці перагружаны, носіць характар дэкаратыўна-вонкавы. ЎайльдЎайлд і не чакаў ад чытачоў, каб яны дэталёва разьбіраліся ва ўсіх дадзеных ім зьвестках. Хутчэй ён жадаў асьляпіць іх, напрыклад, тым фэервэркам з цытат, гістарычных фактаў і дарагіх камянёў, якіх ён уладкоўвае ў частцы адзінаццатай. Пры гэтым раман шэксьпіраўскага сучасьніка Томаса Лоджа «Маргарыта Амэрыкі» цытуецца амаль даслоўна, а вытрымку з хронікаў Эдварда Хола прыводзіць ужо зусім вольна, што, зрэшты, дазваляў сабе [[Ўільям Шэксьпір|Шэксьпір]], які чэрпаў матэрыял з тых жа хронікаў; гэтак жа паступае УайльдУайлд і зь іншымі крыніцамі.
== Галоўныя пэрсанажы ==
|