Франклін Дэлана Рузвэлт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: fo:Franklin D. Roosevelt
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Franklin_D._Roosevelt?oldid=436736517
Радок 92:
 
Пасьля лістападаўскіх выбараў [[1938]] году дэмакраты страцілі 6 месцаў у Сэнаце й 71 месца ў Палаце прадстаўнікоў. Страты былі зафіксаваны ў асноўным у кааліцыі дэмакратаў, якія падтрымлівалі Новы курс. У [[1939]] годзе ў Кангрэсе [[Рэспубліканская партыя ЗША|рэспубліканцы]], ачоленыя сэнатарам [[Робэрт Тафт|Робэртам Тафтам]], сфармавалі кансэрватыўную кааліцыю з паўднёвымі дэмакратамі, практычна паклаўшы канец здольнасьці Рузвэлта да лёгкага прасоўваньня сваіх прапановаў і прыняцьцё іх у якасьці законаў. Закон аб мінімальнай колькасьці заробкаў у [[1938]] годзе быў апошнім значным законам з рэформаў Новага курсу, прынятым Кангрэсам.
 
==== Зьнешняя палітыка ====
[[Выява:Quezon Roosevelt.jpg|міні|справа|Рузвэлт з другім прэзыдэнтам Філіпінаў [[Мануель Кесон|Мануелем Кесонам]]]]
Прыход да ўлады дыктатара [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]] ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] выклікала асьцярогі новай сусьветнай вайны. Тым ня менш, у [[1937]] годзе Кангрэс прыняў яшчэ больш жорсткі акт нэўтралітэту. Але калі [[кітайска-японская вайна 1937—1945 гадоў|кітайска-японская вайна]] пачалася ў гэтым жа годзе, грамадзкае меркаваньне выступала за дапамогу [[Кітай|Кітаю]], і Рузвэлт спрабаваў знайсьці розныя спосабы, каб дапамагчы гэтай краіне<ref>Robert Dallek, Franklin D. Roosevelt and American foreign policy, 1932-1945 (1995) p. 273</ref>.
 
У кастрычніку [[1937]] году ён даў «[[Карантынная прамова|Карантынную прамову]]», мэтай якой ставілася ўтрыманьне агрэсараў. Ён выказаў здагадку, што мілітарыскія дзяржавы разглядаюцца як пагроза грамадзкаму здароўю й павінны знаходзіцца ў «''карантыне''». Пры гэтым ён таемна прасоўваў праграму будаўніцтва вялікай колькасьці падводных лодак, якія маглі бы блякаваць Японію<ref>Williamson Murray and Allan R. Millett, A war to be won: fighting the Second World War (2001) pp 223-224</ref>. Але ў часы падпісаньня [[Мюнхэнская дамова 1938 году|Мюнхэнскай дамовы]] ў [[1938]] годзе, на якой ЗША ня была прадстаўлена, Рузвэлт заявіў, што ЗША не далучыцца да блёку супыненьня Гітлера ні пры якіх абставінах, і ён ясна даў зразумець, што ў выпадку нямецкае агрэсіі супраць [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]], ЗША будуць захоўваць неўтралітэт<ref>Dallek, Franklin D. Roosevelt and American foreign policy, 1932-1945 p. 166-73</ref>.
 
З-за шырокіх ізаляцыяніскіх настрояў Рузвэлт сказаў у [[1939]] годзе, што [[Францыя]] й [[Вялікабрытанія]] ёсьць «першая лінія абароны» для ЗША й яны маюць патрэбу ў амэрыканскай дапамогі, але пацьвердзіў, што ЗША само па сабе ваяваць ня будзе. Увесну [[1939]] году Рузвэлт дазволіў французам рабіць вялікія заказы амэрыканскай авіяцыйнай прамысловасьці па наяўна-разьліковай сыстэме, як гэта дазволена законам. Але большасьць заказаных самалётаў не пасьпелі прыбыць у Францыю да ейнай паразы у траўні [[1940]] году, таму у чэрвені 1940 году Рузвэлт частку францускіх заказаў прадаў брытанцам.
 
Калі ў [[1939]] годзе ўспыхнула [[Другая сусьветная вайна]] Рузвэлт адкінуў пазыцыю Ўілсана па нэўтралітэце й шукаў шляхі, каб дапамагчы Ангельшчыне й Францыі ў ваенным дачыненьні<ref>Black, Franklin Delano Roosevelt, pp 503-506</ref>. Спачатку прэзыдэнт даў толькі ўтоеную падтрымку адмены [[эмбарга]] зброі, якое дзейнічала паводле палажэньняў «закону аб нэўтралітэце»<ref>Burns, James MacGregor (1956). 'Roosevelt' (vol. 1). Easton Press. p.396 ISBN 9780156788700</ref>. Ён пачаў рэгулярную перапіску з Першым лордам Адміралцейства [[Ўінстан Чэрчыль|Ўінстанам Чэрчылем]] у верасьні [[1939]] году, абмяркоўваючы шляхі аказаньня падтрымкі Вялікабрытаніі. У траўні [[1940]] году Чэрчыль стаў прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.
 
== Крыніцы ==