Вацлаў Агрыпа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія, пунктуацыя
Радок 33:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў сям'ісям’і лацінскага сакратара канцылярыі ВКЛ [[Міхалон Літвін|Bенцаслава (Венцлава, Вацлава) Мікалаевіча]] з [[Майшагола|Майшаголы]], вядомага як пісьменьніка пад псэўданімам [[Міхалон Літвін]]. Карыстаўся ўласным гербам «[[Агрыпа (герб)|Дэмбна зьменены]]». Спачатку быў вядомы як Іван. Зь якой сям'ісям’і была яго маці Кацярына Станіславаўна (першая жонка [[Міхалон Літвін|Венцаслава Мікалаевіча]], памерла да [[1537]] году), невядома, але прыватны герб Вацлава Агрыпы дазваляе сьцьвярджаць, што яна карысталася гербам «[[Ляліва (герб)|Ляліва]]», а яго бабулі гербамі «[[Ястрабец (герб)|Ястрабец]]» і «[[Даліва (герб)|Даліва]]». Вядома таксама, што Кацярыне Станіславаўне належала частка [[Яшуны|Яшунскага]] двара, якую атрымаў у спадчыну яе сын і ў [[1554]] годзе прадаў за 300 коп грошай.
 
Навучаўся ў [[Ляйпцыгскі ўнівэрсытэт|Ляйпцыгскім]] ([[1545]]), Кракаўскам ([[1548]]) і Вітэнбэрскім пратэстанцкіх унівэрсытэтах, дзе падтрымліваў кантакты зь лютэранскімі публіцыстамі (у тым ліку з {{Артыкул у іншым разьдзеле|Філіп Мэланхтон|Філіпам Мэланхтонам|ru|Меланхтон, Филипп}}). У [[1552]] годзе каморнік ваяводы віленскага [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалайя Радзівіла «Чорнага»]], у [[1563]] годзе каралеўскі сакратар у [[Інфлянты|Інфлянтах]] і камісар для правядзеньня пахаваньня ў выпадку сьмерці [[Рыга|рыскага]] [[арцыбіскуп]]а, прымаў удзел у кампаніі [[1563]] году, у [[1569]] – [[1570]] пісар польны інфлянцкі, апісваў роты ў [[1569]] і [[1570]], у [[1572]] рэвізор каралеўскіх маёнткаў у [[Інфлянты|Інфлянтах]]. Разам зь Фюрстэнбэргам (''Fürstenberg'') і ВансовічэмВансовічам (''Wąsowicz'') у Шмільтыне (Szmіltyn) выдаў шмільтынскаму старосьце Кацпару Млодаўскаму (''Kacper Młodawski'') сьведчаньне аб належным стане яго атрада.
 
Падпісаў акт элекцыі у кастрычніку [[1573]]. Быў абраны маршалакам Пасольскай Ізбы на каранацыйным сойме [[1574]] году, на якім каранаваны [[Генрык Валезы]]. З-за недахопу красамоў’я, яго замяшчаў рэфэрэндар Чарнкоўскі. У час безкаралеўя [[1574]]-[[1575]] разам з [[Радзівілы|Радзівіламі]] быў на баку аўстрыйскіх [[Габсбургі|Габсбургаў]]. У 1575 годзе падпісаў элекцыю імпэратара {{Артыкул у іншым разьдзеле|Максыміліан II Габсбург|Максыміліана II Габсбурга|pl|Maksymilian II Habsburg}}. Узначальваў пасольства прыхільнікаў імпэратара ў [[Вена|Вену]], з прашэньнем неадкладна прыбыць у Рэч Паспалітую, каб перашкодзіць элекцыі Стэфана Баторыя. Сустрэўся з імпэратарам [[10 ліпеня]] [[1575]] у [[Прага|Празе]]. Пасьля пагадзіўся з новаабраным каралём [[Стэфан Баторы|Стэфанам Баторым]]. Як староста неманойскі [[1 сакавіка]] [[1579]] года падпісаў акт фундацыі Віленскай Акадэміі. У [[1576]]—[[1586]] вялікі пісар ВКЛ, працаваў у канцылярыі караля, удзельнічаў у яго паходах на [[Гданьск]], [[Вялікія Лукі]] (у [[1580]] прымаў там маскоўскіх паслоў) і [[Пскоў]]. [[7 красавіка]] [[1581]] прымаў разам з {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ян Дзьмітр Cалікоўскі|Салікоўскім|pl|Jan Dymitr Solikowski}} прысягу [[Рыга|Рыгі]]. Разам з [[Мэльхіёр Гедройц|Мэльхіёрам Гедройцам]] і [[Янам Валмінскім]] уваходзіў у склад камісіі [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]] для рэгуляваньня мяжы з [[Інфлянты|Інфлянтамі]]. [[Кашталяны менскія|Кашталян менскі]] ў [[1585]]—[[1590]] і [[кашталяны смаленскія|смаленскі]] з [[1590]] году. Быў знаўцам публічнага і дзяржаўнага права, прымаў удзел у стварэньні [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году|Статута ВКЛ 1588]]. Быў рэкамендаваны [[Леў Сапега|Львом Сапегай]] на [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлерства літоўскае]] разам з [[Габрыэль Война|Войнай]], які гэты ўрад атрымаў. У [[1592]] годзе разам з жонкай судзіўся з нашчадкамі [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Філона Кміты Чарнобыльскага]].