Ільля Гурвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 5:
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і. Бацька, Самуіл Канстанцінавіч, які скончыў у 1903  г. мэханічнае аддзяленьне Харкаўскага тэхналягічнага інстытуту, быў буйным інжынэрам–пуцейцамінжынэрам-пуцейцам, будаўніком мастоў; маці, Яўгенія Ільлінічна, якая атрымала адукацыю ў Сарбоне, працавала доктаркай.
 
Тады ж у 1919  г., уцякаючы ад вайны, сям’я Гурвічаў пераехала з Менску на сталае месца жыхарства ў Маскву і пасялілася на Срэценцы, у Вялікім Сергіеўскім завулку. Адна ягоная сястра — Ганна Бастэльман — стала прафэсійнай музыкай, другая — Паліна Каплан — перакладчыцай заходнеэўрапейскай паэзіі. У 1928  г. ягоны бацька Самуіл быў арыштаваны ворганамі НКУС і ў ноч на 4 траўня 1928  г. ён загінуў. Далейшае выхаваньне Ільлі і ягонага малодшага брата Канстанціна леглі на плечы маці ды цётак.
 
У 1937  г. Ільля скончыў з адзнакай сярэднюю школу і паступіў на Гістарычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта, дзе з першага курсу пачаў займацца ў этнаграфічным гуртку ўраджэнца Брэст-Літоўска Марка Косьвена.
 
У 1938  г. Ільля знаёміцца з Сяргеем Токаравым, які ў тыя гады працаваў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага антырэлігійнага музэю, а ўжо летам 1939  г. прымае удзел у заарганізаванай Токаравым экспэдыцыі на Каўказ да чаркесаў-шапсугаў. У 1940  г. Ільля ў складзе новай экспэдыцыі С. Токарава зьдзейсьніў паездку на Алтай, дзе займаўся зборам матэрыялаў па рэлігіі, побыту і матэрыяльнай культуры мясцовых цюркаў.
 
У 1941  г., па заканчэньні ўнівэрсытэта, І. Гурвіч атрымоўвае накіраваньне ў Якуцкую АССР, у распараджэньне Народнага камісарыяту прасьветы рэспублікі, які накіроўвае яго у самы, і зараз, аддалены і маланаселены запалярны Алянёкскі раён, дзе Ільля працуе настаўнікам, а затым дырэктарам няпоўнай сярэдняй школы ў пасёлку Алянёк.
 
Гурвіч выкладае гісторыю, геаграфію і рускую мову, выступае з лекцыямі, загадвае мэтадычным кабінэтам ды зьбірае этнаграфічны матэрыял. У 1944  г. яго выбіраюць старшынём раённага Камітэта саюза настаўнікаў. Ён наладжвае сувязь з Навукова-досьледным інстытутам мовы, літаратуры і гісторыі (НДІМЛГ) ў Якуцку і робіцца ягоным навуковым карэспандэнтам, зьбіраючы матэрыялы па рэлігіі, фальклёру, звычаям, традыцыйнай гаспадарцы і побыту мясцовага насельніцтва.
 
У 1942-1943 1942—1943 гг. Гурвіч дасьледуе Алянёкскі насьлег, у 1944  г. — Кірбейскі наслег, а ў 1945  г. Джэліндзінскі насьлег Алянёкскага раёна і Саскылахскі насьлег Анабарскага раёна ЯАССР. У 1946  г. ён быў узнагароджаны мэдалём “За«За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 1941—1945 гг.».
 
Пасьля ВАВ, у 1946  г. І. Гурвіч вярнуўся ў Маскву і паступіў у асьпірантуру Інстытута этнаграфіі АН СССР. Спэцыялізаваўся па этнаграфіі народаў Сыбіры. Абараніў у 1949  г. кандыдацкую дысэртацыю (навуковы кіраўнік С. Токараў) па тэме “Алянёкскія«Алянёкскія і анабарскіе якуты (Гісторыка-этнаграфічны нарыс)».
 
У 1950  г. Гурвіч вярнуўся ў ЯААСР і пачаў працаваў ў НДІМЛГ Якуцкай філіі Сыбірскага аддзяленьня АН СССР малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1951  г. ён зьдзяйсьняе шасьцімесячную паездку ў Ніжнекалымскі і Сярэднекалымскі раёны ЯАССР, дзеля вывучэньня этнічнага складу, культуры і быту карэннага насельніцтва. У 1952  г. ён быў зацьверджаны ў навуковым званьні старшага навуковага супрацоўніка па спэцыяльнасьці “Этнаграфія”«Этнаграфія».
 
У 1956  г. І.  С.  Гурвіч перавёўся ў Маскву, у Інстытут этнаграфіі АН СССР. У гэтым Інстытуце, у Сэктары па вывучэньні сацыялістычнага будаўніцтва ў малых народаў Поўначы (затым перайменаваны ў Сэктар Крайняй Поўначы і Сыбіры) Ільля Гурвіч прарабіў старшым навуковым супрацоўнікам,. з 1965  г. загадчыкам аддзела, з 1989 па 1992  г. - — вядучым навуковым супрацоўнікам-кансультантам гэтага аддзелу.
 
У 1956-1957 1956—1957 гг. ён арганізоўвае экспэдыцыю ў Каракскую нацыянальную акругу, у 1959  г. прымае удзел у Комплекснай юкагірскай экспэдыцыі, ў 1962  г. праводзіць палевыя досьледы на Чукотцы і Камчатцы.
 
Памёр Ільля Самуілавіч Гурвіч ў выніку няшчаснага выпадку.