Тадэвуш Кандрусевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, катэгорыя
д артаграфія
Радок 15:
Сын Ігнацыя ([[1906]]—[[1985]]) і Ганны з Шустаў ([[1911]]—[[1999]]) Кандрусевічаў, меў сястру Марыю Бурыху ([[1949]]—[[1997]]).
 
У [[1962]] годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт [[Гарадзенскі пэдінстытут|Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту]], адкуль праз год вымушаны быў сысьці ў сувязі з абвінавачваньнямі ў рэгулярным наведваньні касьцёлу і ўдзелу ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў [[Горадня|Горадні]], у [[1964]] годзе паступіў на энэргамашынабудаўнічы факультэт [[Ленінградзкі політэхнічны інстытут|Ленінградзкага політэхнічнага інстытуту]], які скончыў ў [[1970]] на «выдатна», атрымаў дыплём інжынэра-мэханіка па спэцыяльнасці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынэрам на [[Вільня|Віленскім]] заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынэраў атрымаў аўтарскае пасьведчаньне на вынаходку «Прамысловы ўзор спэцыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для [[ВАЗ|Волскага аўтамабільнага завода]]».
 
== Служба ў Летуве й Беларусі ==
У [[1976]]—[[1981]] навучаўся ў Духоўнай сэмінарыі ў [[Коўна|Коўне]]. [[31 траўня]] [[1981]] прыняў сьвятарскае пасьвячэньне з рук біскупа [[Людас Павілоніс|Людаса Павілоніса]]. У [[1981]]—[[1986]] быў вікарыем у віленскім касьцёле сьв. Тарэсы пры [[Вострая Брама|Вострай Браме]], у [[1986]]—[[1987]] — парафіі Маці Божай Шкаплернай у [[Друскенікі|Друскеніках]], у [[1987]]—[[1988]] — у віленскім касьцёле Сьвятога Духа. [[13 лютага]] [[1988]] прызначаны пробашчам гарадзенскіх парафіяў Маці Божай Анёльскай і сьвятога Францішка Ксавэрыя (катэдра). У [[1985]] на тэалягічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалёгіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэньне Дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору Lumen Gentium пра Касьцёл». У [[1988]] тамсама абараніў дысэртацыю на тэму «Паглыбленьне вучэньня пра Касьцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакумэнтах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалёгіі.
 
[[25 ліпеня]] [[1989]] году [[Ян Павал ДругіII|Папа Ян Павал ІІ]] прызначыў яго тытулярным біскупам [[Гіпон Зарыцкі (тытулярная катэдра)|Гіпона-Зарыцкім]] і апостальскім адміністратарам [[Менская дыяцэзія|Менскай дыяцэзіі]]. Біскупскую сакру, якая адбылася [[20 кастрычніка]] [[1989]] у базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча ''Quis ut Deus'' — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі заснаваў Гарадзенскую вышэйшую духоўную сэмінарыю, спрыяў вяртаньню і адкрыцьцю каля 100 раней зачыненых касьцёлаў і прычыніўся да выданьня «Парадку Імшы» і «Катэхізісу» на [[беларуская мова|беларускай мове]], распачаўшы такім чынам справу адраджэньня Касьцёла ў Беларусі.
 
== Служба ў Расеі ==
Радок 28:
 
== Арцыпастырская служба ў Беларусі ==
[[21 верасьня]] [[2007]] папа [[Бэнэдыкт XVI]] вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Божае Маці і прызначыў яго [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|арцыбіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім]]. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у адмысловую раду па Эўропе пры Генэральным сакратарыяце Сыноду Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду «Справядлівасьць і мір». Зьяўляецца віцэ-прэзідэнтам Эўразійскага аддзяленьня Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС). [[25 кастрычніка]] [[2009]] у менскай архікатэдры быў урачыста прыняты ў [[МальтанскіМальтыйскі ордэн]].
 
Валодае беларускай, расейскай, польскай, летувіскай, ангельскай і італійскайітальянскай мовамі.
 
{{Пачатак блёку}}