Розьніца паміж вэрсіямі «Prāta Vētra»

148 байтаў дададзена ,  14 гадоў таму
памылка + канцэрт у Менску
(памылка + канцэрт у Менску)
'''Prāta Vētra''' (Brainstorm) - [[Латвія|латыскі]] [[поп-рок]] гурт.
==Гісторыя ўтварэньня==
Гурт стварылі ў [[1989]] г. чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада [[Елгава]]: Рэнарс Каўпэрс, Гундарс Маўшэвічс, Каспарс Рога й Яніс Юбалц. Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгода да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс, добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была ''«Сінія чарніла»'' (прыдумка на манэр школьных савецкіх традыцый, як пасьля апраўдваўся бубначгітарыст Яніс [http://new.kionn.ru/id/brainstorm]). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сягоньня, зьвіўся прыкладна ў [[1992]]-[[1993]] г., і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm'ам» (цётка жыла ў [[ЗША]] й на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на [[ангельская мова|ангельскай мове]]).
 
==Склад гурта==
Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у [[Швэцыя|Швэцыі]] на конкурсе [[Эўрабачаньне]]-[[2000]]. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх [[Балтыйскія дзяржавы|Балтыйскіх дзяржавах]]. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак [[Беларусь|Беларусі]].
 
Да гонара PV варат адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: [[21 жніўня]] [[2005]] года ў [[Межапаркс|Межапарк]]у на іхным выступе прысутнічала блізу 40000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD - зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копій.
 
Апошнія на сёньня альбомы гурта («Dienās, kad lidlauks pārāk tāls», [[2003]] і «Četri krasti», 2005) былі выпушчаныя музыкамі ўжо на ўласнай студыі [[Brainstorm Records]]. Фатографам гэтых самых альбомаў выступіў легендарны [[Антон Корбэйн]].
 
Першы канцэрт PV у [[Менск]]у (у Канцэртнай залі «Мінск») адбыўся [[3 траўня]] [[2006]] г.
 
==Альбомы==
* [[A Day Before Tomorrow]] (2003)
* [[Četri krasti]] (2005)
* [[Four Shores]] ([[2006]])
 
==Зьнешнія спасылкі==
1799

зьменаў