Камы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''КамыКа́мы''' (ад {{lang-de|Kamm}} — [[грэбень]]) — круглявыя ўзгоркі са стромкімі схіламі, складзеныя сартаванымі пластовымі [[пясок|пяскамі]], [[аточык]]амі і [[жвір]]ам. Часам камы прыкрытыя зьверху плашчом [[марэна (геалёгія)|марэны]]. Вышыня камовых грудоў звычайна вагаецца ад 6 да 12 м і толькі ў вельмі рэдкіх выпадках — дасягае 30 м. Камы ўзьнікаюць ля ўнутранага боку [[мацярык|мацерыковых]] [[ледавік]]оў пры раставаньні камлыгаў мёртвага лёду ў пэрыяд дэградацыі ледавіка.
 
Сустракаюцца адзінкава ці групамі ў [[Беларускае Паазер'е|Беларускім Паазер'і]], а таксама ў буйна-ўзгорыстых раёнах [[Беларуская града|Беларускай грады]]. Па-за межамі Беларусі камы сустракаюцца ў [[Прыбалтыка|Прыбалтыцы]], ў Расеі ([[Ленінградзкая вобласьць]], [[Карэлія]]).