Гомасэксуальнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д паталёгія = захворваньне / апінія адасоблена ад вызначэньня панятку ў (трэці) абзац
Радок 1:
[[Выява:Hyakinthos.jpg|thumb|200px|right|]]
[[Выява:Gay flag.svg|thumb|200px|right|]]
'''Гомасэксуальнасьць''' азначае сэксуальную арыентацыю, якая выяўляецца ў эмацыйнай і сэксуальнай схільнасьці да асобаў таго самага полу. Па меркаваньні многіх асобаў, зьяўляецца мэдыцынскай паталёгіяй, псыхічнаю хваробаю.
 
Каханьне і ейнае сэксуальнае выяўленьне паміж асобамі таго самага полу вядомае ў большасьці культураў ад самых раньніх часоў. Аднак, да 19 стаг. такія дзеяньні й адносіны не разглядаліся як вызначальныя для пэўнага тыпу людзей з выразнай і параўнальна стабільнай сэксуальнай арыентацыяй. Першы вядомы выпадак ужываньня слова ''гомасэксуал'' (1869) належыць аўстрыйскаму публіцысту Карлу М. Кертбэні. У 1886г. Рычард Ф. фон Крафт-Эбінг выдаў кнігу "Psychopathia Sexualis", у якой папулярызаваў гомасэксуальнасьць як панятак.
 
З тых часоў гомасэксуальнась стала прадметам шматлікіх дасьледваньняў і дыскусіяў. Прыманая першапачаткова за паталёгію, цяпер гомасэксуальнасьць найчасьцей разглядаецца ў кантэксьце біялягічных, псыхалягічных, палітычных, гістарычных і культурных варыяцыяў сэксуальнай практыкі й ідэнтычнасьці. Але і цяпер, па меркаваньні многіх, гомасэксуальнасьць зьяўляецца псыхалягічным захворваньнем. Праўнае і сацыяльнае становішча людзей, якія практыкуюць аднаполыя сэксуальныя стасункі і (або) ідэнтыфікуюць сябе як гомасэксуалы (або геі ці лезьбіянкі), істотна розьніцца ў розных частках сьвету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў.
 
==Этымалёгія й ужываньне панятку==