Францішак Карпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д →‎Жыцьцяпіс: падсэкцыі
Радок 39:
 
== Жыцьцяпіс ==
 
=== Маладосьць ===
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Бацька Андрэй служыў у [[Патоцкія|Патоцкіх]] у [[Галаскоў|Галаскове]], маці Разалія<ref>http://zspzabludow.edupage.org/files/Franciszek_Karpinski.pdf</ref> са Сьпяндоўскіх. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, пасьля адбыў двухгадовы курс рыторыкі і філязофіі ў езуіцкай школе ў [[Станіславаў|Станіслававе]] (цяпер Івана-Франкоўск). У 1762 паступіў у [[Львоўскі ўнівэрсытэт|Львоўскую езуіцкую акадэмію]], якую скончыў у 1765, атрымаўшы званьне выкладчыка філялёгіі і ступень доктара філязофіі, а таксама ''[[Ліцэнцыят|бакаляўра тэалёгіі]]''. Ужо тады праявіў сябе як здольны паэт.
 
Радок 45 ⟶ 47:
У 1770—1771 вучыўся ў [[Вена|Вене]]. Вярнуўшся на радзіму, арандаваў фальваркі.
 
=== Першыя спробы пяра ===
У 1780 выдаў першую кніжку вершаў «Zabawki wierszem i przykłady obyczajne» пад псэўданімам Дзеда Сакольскага. Праз Ігнацыя Вітаслаўскага — [[Абозны польны каронны|абознага польнага кароннага]] — даслаў свае творы князю [[Адам Казімер Чартарыскі|Чартарыйскаму]] і біскупу [[Адам Нарушэвіч|Нарушэвічу]]. У тым жа 1780 па запрашэньні Адама Казімера Чартарыйскага Ф. Карпінскі пераехаў у Варшаву, працаваў у князя ''сакратаром інтарэсаў палітычных'', апекаваўся {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бібліятэка Чартарыйскіх|бібліятэкай Чартарыйскіх|pl|Biblioteka Czartoryskich}}. У Варшаве вакол паэта склаўся літаратурны гурток, Ф. Карпінскі выдаў тры зборнікі паэзіі (1782—1783), стаў вядомым паэтам, нават зьвярнуў на сябе ўвагу каралеўскага двара.
 
Радок 51 ⟶ 54:
Арандаваў фальваркі, працаваў [[гувэрнэр]]ам, сярод іншых выхоўваў Рамана Сангушку, сына [[Юзэф Сангушка|Юзэфа]]. Часам наяжджаў у Варшаву, дзе выдаваліся ягоныя кніжкі, быў удзельнікам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Чацьвярговыя абеды|чацьвярговых абедаў|pl|Obiady czwartkowe}} у [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|караля]]. Гасьцяваў пры магнацкіх дварах, у [[1785]]—[[1818]] найчасьцей у [[Браніцкія гербу Корчак|Браніцкіх]] у [[Беласток]]у, дзе ў 1792 напісаў «''Pieśni nabożne''» (''Kiedy ranne wstają zorze'', ''Bóg się rodzi'' і інш.), якія былі прачытаныя ім у [[Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны (Беласток)|катэдральным саборы]], а затым выдадзеныя ў [[Супрасьлеўскі манастыр|Супрасьлеўскім базыльянскім манастыры]] (1792).
 
=== Часы падзелаў Рэчы Паспалітай ===
Ад вядомага каралеўскага камэргера {{Артыкул у іншым разьдзеле|Марцін Бадэні|Марціна Бадэні|pl|Marcin Badeni}} атрымаў у дзяржаньне на шэсьць рокаў каралеўскую вёску [[Сухопаль|Сухадоліна]] у [[Пружанскі павет (Расейская імпэрыя)|Пружанскім павеце]]. У [[1793]] таксама зь ягонай дапамогай атрымаў ад караля на пяцідзесяцігадовае дзяржаньне вёску [[Красьнік]], і асеў там на некалькі рокаў<ref name="Karp">{{Кніга|аўтар = Antoni Korniłowicz.|частка = |загаловак = O życiu ś.p. Franciszka Karpińskiego Doktora filozofii i nauk wyzwolonych bakałarza ś. teologii…|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Wilno|выдавецтва = nakładem i drukiem N. Glücksberga|год = 1827|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Лічыцца, што мясцовыя сяляне нават далі вёсцы назву Карпін у ягоны гонар, але новае імя не прыжылося<ref name="pruzhnet">{{Спасылка | аўтар = dniknik| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 22 красавіка 2010| url = http://pruzhany.net/418-francishak-karpinski.html| загаловак = Францішак Карпінскі| фармат = | назва праекту = Знакамітыя людзі| выдавец = партал гораду Пружаны| дата = 22 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Зацікавіўся гісторыяй краю, завязаў знаёмствы зь мясцовай шляхтай-літвінамі, любіў і запісваў іхнія песьні, арганізоўваў чытаньні для сялян і іх дзяцей.
 
Радок 59 ⟶ 63:
Будучы ў прыязных адносінах з гарадзенскім генэрал-губэрнатарам Кошалевым, Ф. Карпінскі прапаноўваў рэформы па паляпшэньні жыцьця сялян. Быў прыхільнікам ідэй [[Жан-Жак Русо|Жан-Жака Русо]], ідэалізоўваў вясковае жыцьцё, лічыў сялянаў маральна несапсаванымі.
 
=== Апошнія рокі жыцьця ===
Увосень 1812 року пад час адступленьня напалеонаўскіх воўскаў Красьнік быў зьнішчаны цалкам, а сам гаспадар абрабаваны да бялізны і зьбіты жаўнерамі. У 1813 г. ён пасяліўся ў [[Мурава|Мураве]], а ў [[1818]] або [[1819]] набыў у Вінцэнта Ажахоўскага, межавага ваўкавыскага судзьдзі, фальварак [[Хараўшчына]] каля [[Ваўкавыск]]у, дзе правёў рэшту жыцьця. Тут на практыцы ажыцьцявіў сюжэты сваіх п’ес-ідылій, працаваў разам з сялянамі у полі, адкрыў у Хараўшчыне школу для сялянскіх дзяцей, у якой сам настаўнічаў. Рэшткі парку, склеп, флігель і падмуркі сядзібнага дома Карпінскага захаваліся ў Хараўшчызне да сёньняшняга дню.
 
Меў пасьлядоўна трох абранак сэрца, называных ім «Юстынамі», аднак так і не ажаніўся.