Ёган Кеплер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кеплер,_Иоганн?oldid=34977858
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кеплер,_Иоганн?oldid=34977858
Радок 21:
'''Ёган Кеплер''' ({{lang-de|Friedrich Johannes Kepler}}, {{lang-la|Ioannes Keplerus}}; [[27 сьнежня]] [[1571]], [[Вайль-дэр-Штат]] — [[15 лістапада]] [[1630]], [[Рэгенсбург]]) — нямецкі матэматык, астраном і оптык. Адкрыў [[законы руху плянэтаў]]. Адкрыцьці Кеплера паслужылі [[Ісак Ньютан|Ісаку Ньютану]] асновай для стварэньня тэорыі [[гравітацыя|гравітацыі]]. Аўтар матэматычных працаў, у якіх утрымліваліся першыя элемэнты інтэгральнага зьлічэньня.
 
== Біяграфія ==
=== Раньнія гады ===
Ёган нарадзіўся ў [[імпэрскі горад|імпэрскім горадзе]] [[Вайль-дэр-Штат|Вайль-дэр-Штаце]], каля [[Штутгарт]]а, сёньненшяй фэдэральнай зямлі [[Бадэн-Вюртэмбэрг]]. Ягоны бацька служыў наймітам у [[Гішпанскія Нідэрлянды|Гішпанскіх Нідэрляндах]]. Калі юнаку было 18 гадоў, бацька адправіўся ў чарговы паход і зьнік назаўсёды. Маці Кеплера, [[Катарына Кеплер]], ўтрымоўвала карчму, падзарабляла варажбой і травалячэньнем<ref>''Лишевский В. П.'' «Кеплер и его законы движения планет». Земля и Вселенная, № 1 (1994), с. 63-69</ref>.
Радок 36 ⟶ 37:
 
У [[1597]] годзе Кеплер пашлюбаваўся з удавой Барбарай Мюлер фон Мулек. Іхныя першыя двое дзяцей памерлі ў маленстве, а жонка захварэла [[эпілепсія|эпілепсіяй]]. У давяршэньне нягод, у [[каталіцызм|каталіцкім]] Грацы пачынаюцца ганеньні на пратэстантаў. Кеплер занесены ў сьпіс гнаных «герэтыкоў» і вымушаны быў пакінуць горад. Ён прыняў запрашэньне Тыха Брагэ, які да гэтага часу пераехаў у [[Прага|Прагу]] й служыў пры двары імпэратара [[Рудольф II (імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі)|Рудольфа II]] астраномам і астролягам.
 
=== Прага ===
[[Файл:Karlova str No4, Prague Old Town.jpg|міні|зьлева|Дом у Празе, дзе жыў Кеплер]]
У [[1600]] годзе Кеплер прыбыў у [[Прага|Прагу]], дзе правёў дзесяць гадоў — самы плённы пэрыяд свайго жыцьця. Неўзабаве высьветлілася, што погляды Капэрніка й Кеплера на астраномію Тыха Брагэ падзяляў толькі збольшага. Каб захаваць [[геацэнтрызм]], Брагэ прапанаваў кампрамісную мадэль: ўсе плянэты, акрамя Зямлі, круцяцца вакол Сонца, а Сонца круціцца вакол нерухомай Зямлі. Гэтая тэорыя атрымала вялікую вядомасьць і на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў зьяўлялася асноўным канкурэнтам [[геліяцэнтрычная сыстэма сьвету|сыстэмы сьвету Капэрніка]].
 
[[Файл:Brahe kepler.jpg|міні|справа|220пкс|Помнік Кеплеру й Брагэ ў Празе]]
Пасьля сьмерці Брагэ ў [[1601]] годзе Кеплер стаў ягоным пераемнікам на пасадзе. Скарб імпэратара з-за бясконцых войнаў быў пастаянна пусты, таму дараваньне Кеплеру плацілі рэдка й няшмат. Ён вымушаны быў падзарабляць складаньнем [[гараскоп]]аў. Кеплеру прыйшлося таксама весьці шматгадовую цяжбу з нашчадкамі Тыха Брагэ, якія спрабавалі адабраць у яго, сярод іншай маёмасьці нябожчыка, таксама й вынікі астранамічных назіраньняў. У рэшце рэшт ад іх Ёгану атрымалася адкупіцца<ref>''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 111—122.</ref>. У [[1604]] годзе Кеплер апублікаваў свае назіраньні за [[звышновая|звышновай]] зоркай, званай цяпер [[SN 1604|ягоным імем]].
 
Быўшы добрым назіральнікам, Тыха Брагэ за шмат гадоў склаў аб'ёмную працу па назіраньні плянэтаў і сотняў [[зорка|зорак]], прычым дакладнасьць ягоных вымярэньняў была істотна вышэйшай за ягоных папярэднікаў. Дзеля падвышэньня дакладнасьці Брагэ ўжываў як тэхнічныя ўдасканаленьні, так і спэцыяльную мэтодыку нэўтралізацыі хібнасьцяў назіраньня. Асабліва каштоўнай была сыстэматычнасьць вымярэньняў.
 
На працягу некалькіх гадоў Кеплер ўважліва вывучаў дадзеныя Брагэ й у выніку дбайнага аналізу прыйшоў да высновы, што траекторыя руху [[Марс (плянэта)|Марса]] ўяўляе сабой не круг, а [[эліпс]], у адным з [[Фокус (матэматыка)|фокусаў]] якога знаходзіцца [[Сонца]] — становішча, вядомае сёньня як ''першы закон Кеплера''. Далейшы аналіз прывёў да ''другога закона'': радыюс-вэктар, які злучае плянэту й Сонца, у роўны час апісвае роўныя плошчы. Гэта азначала, што чым далей плянэта знаходзіцца ад Сонца, тым павольней яна рухаецца.
 
Абодва законы былі сфармуляваны Кеплерам у [[1609]] годзе ў кніжцы «Новая астраномія», прычым, дзеля асьцярожнасьці, ён адносіў іх толькі да Марса. Новая мадэль руху выклікала вялікую цікавасьць сярод пасьлядоўнікаў Капэрніка, але не ўсе яны яе прынялі. Галілей кеплеравы эліпсы рашуча адкінуў<ref>'''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 192-197.</ref>. У [[1610]] годзе Галілей паведаміў Кеплеру аб адкрыцьці спадарожнікаў [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]]. Кеплер сустрэў гэтае паведамленьне зь недаверам і ў палемічнай працы «Гутарка з Зорным весьнікам» прывёў некалькі гумарыстычных пярэчаньняў, як то: «незразумела, дзеля чаго быць [спадарожнікам], калі на гэтай плянэце няма нікога, хто б мог любавацца гэтым відовішчам»<ref>''Д. Антисери'' и ''Дж. Реале''. «Западная философия от истоков до наших дней. От Возрождения до Канта». СПб, Пневма, 2002, стр. 195</ref>. Але пазьней, атрымаўшы свой асобнік тэлескопа, Кеплер зьмяніў сваё меркаваньне, пацьвердзіў назіраньне спадарожнікаў і сам заняўся тэорыяй лінзаў. Вынікам ягонай працы сталі удасканалены тэлескоп і фундамэнтальная праца «Дыёптрыка».
 
У Празе ў Кеплера нарадзіліся два сыны й дачка. У [[1611]] годзе старэйшы сын Фрыдрых памёр ад [[натуральная воспа|воспы]]. У гэты ж час псыхічнахворы імпэратар Рудольф II, атрымаўшы паразу ў вайне з уласным братам [[Матыяс Габсбург|Матыясам]], зракаецца на ягоную карысьць ад [[Чэхія|чэскай кароны]] й неўзабаве памірае. Пасьля гэтага Кеплер пачаў зборы для пераезду ў [[Лінц]], але яшчэ ў Празе пасьля доўгай хваробы памерла ягоная жонка Барбара.
 
== Крыніцы ==
Радок 42 ⟶ 58:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Johannes_Kepler}}
* [http://www.keplersdiscovery.com/AstronomiaNova.html Kepler’s discovery] (анімацыя на тэму «Новай астраноміі» Кеплера)
* [http://wlym.com/~animations/newastronomy.html Johannes Kepler’s ''New Astronomy'']
* Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робэртсан. [http://www-groups.dcs.st-and.ac.uk/~history/Mathematicians/Kepler.html|Johannes Kepler] у архіве MacTutor.
 
 
{{DEFAULTSORT:Кеплер, Ёган}}