Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў (Нясьвіж): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
Пабудаваны італьянскім архітэктарам Джавані Бернардоні у 1584—1593 гг у комплексе з езуіцкім калегіюмам, які праіснаваў да 1826 года. Прататыпам касьцёла з'яўляецца рымскі храм Іль Джэзу, збудаваны ў 1584 г.
 
Фарны касьцёл — трохнефная купальная базіліка[[базыліка]] з адной апсідай[[апсіда]]й. Сярэдні падоўжны неф перакрыты цыліндрычнымі зборамі з люнетамі, бакавыя нефы, паздзеленыя на квадраты,- крыжовымі зборамі. Шэсць масіўных слупоў успрымаюць нагрузку сценаў сярэдняга нефа.
 
Галоўны фасад касьцёла мае двух'ярусную кампазіцыю з выяўленымі вертыкальнымі і гарызантальнымі дзяленнямі. Вертыкальныя дзяленні прадстаўленыя пілястрамі, гарызантальныя — развітымі паясамі карнізаў. Маюць месца характэрныя для барока крывалінейныя формы верхняга яруса, насычанасць фасада ордэрам, багацце раскраповак, складаныя прафіліроўкі, нішы са скульптурамі.