Фінансавы крызіс у Беларусі 2011 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Глядзіце таксама: злучнасьць
дапаўненьне з http://ru.wikipedia.org/wiki/Финансовый_кризис_2011_года_в_Беларуси?oldid=35471721
Радок 2:
 
Крызіс праяўляецца ў недастачы валюты, падзеньні [[Рэнтабэльнасьць|рэнтабэльнасьці]] [[імпарт]]у, росьце цэнаў і падзеньні [[Пакупніцкая здольнасьць|пакупніцкай здольнасьці]] насельніцтва ў выніку [[Дэвальвацыя беларускага рубля|дэвальвацыі беларускага рубля]].
 
== Чыньнікі ==
Асноўнай прычынай крызісу стала рашэньне кіраўніцтва краіны адмовіцца ад палітыкі стабільнага беларускага рубля, пасьля чаго [[НБ РБ|Нацбанк]] абвясьціў [[23 траўня]] [[2011]] году пра [[Дэвальвацыя беларускага рубля#2011|дэвальвацыю]].
 
Нягледзячы на мноства нэгатыўных фактараў у [[Эканоміка Беларусі|эканоміцы Беларусі]] па стане на студзень — красавік, усе яны не маглі спрычыніць фінансавы крызіс увесну 2011 году. Гэта пацьвярджаецца тым, што:
# Паводле стану на 17 сакавіка 2011 году Нацбанк не плянаваў дэвальвацыю рубля.
# 6 красавіка [[ЭўрАзЭС]] пачала разглядаць заяўку Беларусі на прадастаўленьне буйнога крэдыту.
# Нацбанк пачаў ажыцьцяўляць жорсткую манэтарную палітыку, павысіўшы 20 красавіка [[Стаўка рэфінансаваньня|стаўку рэфінансаваньня]].
# 12 траўня Лукашэнка паабяцаў нармалізаваць сітуацыю на валютным рынку цягам двух месяцаў.
# 20 траўня (пятніца) [[Прэм’ер-міністар Беларусі|прэм’ер-міністар]] [[Міхаіл Мясьніковіч]] абвясьціў, што ў панядзелак — аўторак будуць прынятыя рашэньні па стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку.
Да 22 траўня 2011 году сітуацыя ў эканоміцы заставалася складанай, крытычнай, але не безвыходнай. 23 траўня 2011 году яна кардынальна зьмянілася. Гэта паказала, што кіраўніцтва краіны ня здольнае вырашаць складаныя эканамічныя задачы.
 
== Глядзіце таксама ==