Сьвяты Рох: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Глядзіце таксама: дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 27:
 
== Жыцьцяпіс ==
Паводле паданьня, сьвяты Рох нарадзіўся ў [[Манпэлье]] каля [[1295 год]]у ў сям’і мэра. Яшчэ пры нараджэньні ён быў адзначаны асаблівым знакам на грудзях у форме чырвонага крыжа. У 19-20-цігадовым узросьце юнак страціў абодвух бацькоў, пасьля чаго раздаў усю маёмасьць убогім і накіраваўся ў [[Рым]] у [[Пілігрымка|пілігрымку]]. Дасягнуўшы Італіі, Рох заўважыў, што ў краіне лютуе эпідэмія [[Чума|чумы]], пасьля чаго пачаў вандраваць па краіне, даглядаючы хворых і ацаляючы іх [[малітва]]й і крыжам. Паведамлялася пра зьдзейсьненыя ім лекаваньні ў [[Аквапэндэнтэ]], [[Чазена|Чазене]], [[Рыміні]], [[Навара (Італія)|Навары]], [[Рым]]е, [[Мантуя|Мантуі]], [[Мадэна|Мадэне]] і [[Парма|Парме]]. Вяртаючыся на радзіму, Рох сам заразіўся чумой у [[П’ячэнца|П’ячэнцы]], быў выгнаны зь места і накіраваўся паміраць у закінутую лясную халупку. Паводле паданьня, сабака шляхціча па ймюімю Готхард прынесла яму хлеб, каб Рох не памёр ад голаду. Неўзабаве сьвяты ацаліўся ад чумы, а Готхард стаў ягоным памочнікам.
 
Пасьля гэтага сьвяты Рох вярнуўся на радзіму, дзе адмовіўся раскрыць сваё імя і быў увязьнены як шпіён паводле загаду ўласнага дзядзькі. Пасьля пяцігадовага пазбаўленьня волі ён сканаў [[16 жніўня]] [[1327 год]]у. Па сьмерці ён быў апазнаны па знаку крыжа на грудзёх.