Маньерызм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: eu:Manierismo
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:El_Greco_View_of_Toledo.jpg|thumb|250px|[[Эль Грэка]] — ВідовішчаВід Таледа. [[1604]]—[[1614]]. Музэй Мэтраполітан, Нью-Ёрк]]
'''Маньеры́зм''' (ад італьянскага ''maniera'', ''манэра'') — заходнеэўрапейскі літаратурна-мастацкі стыль [[16 стагодзьдзе|XVI]] — першае трэці [[17 стагодзьдзе|XVII стст]]. Яму ўласьціва ўтрата [[Рэнэсанс|рэнэсансавае]] гармоніі паміж цялесным і духоўным, [[Прырода|прыродай]] і [[Чалавек|чалавекам]]. Некаторыя дасьледчыкі (асабліва літаратуразнаўцы) ня схільныя лічыць маньерызм самастойным стылем і разглядаюць у ім ранейшую фазу [[барока]]. Існуе і пашыранае тлумачэньне паняцьця «маньерызм», як выражэньне фарматворчага, «прэтэнцыёзнага» пачатку ў мастацтве на розных стадыях культурнага разьвіцьця — ад антычнасьці да сучаснасьці.
 
Радок 7:
Стыль быў збольшага спараджоны крызіснай зьявай у грамадзка-палітычным асяродзьдзі, уласьцівым для позьняга [[Адраджэньне|Адраджэньня]] зь яго сацыяльнай, маральнай і рэлігіёзнай няўстойлівасьцю; часам пачатковую фазу маньерызма зьвязваюць з [[Разрабаваньне Рыму (1527)|разрабаваньнем Рыму]] ў [[1527|1527 годзе]]. Самае ж галоўнае, маньерызм у кідкай форме адлюстраваў істотную, падобную на выбух трансфармацыю [[мастацтва]] і [[Літаратура|літаратуры]] ад [[сярэднявечча]] да [[Новы час|Новага часу]].
 
== Маньерызм уна Беларусі ==
Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[1617]]—[[1637]]), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. [[Гальшаны]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] (пасьля [[1559]] — пасьля [[1635]]), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.<ref name=ab>Барока у беларускай культуры i мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусi, Iн-т мастацвазнаў., этн. i фальклору iм. Кандрата Крапiвы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 57—58</ref>)