Гомасэксуальнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W.V.-S. (гутаркі | унёсак)
+ у азначэньне інфу пра паталёгію.
Удакладненьне этымалёгіі панятку + Іншыя тэрміны
Радок 7:
З тых часоў гомасэксуальнась стала прадметам шматлікіх дасьледваньняў і дыскусіяў. Прыманая першапачаткова за паталёгію, цяпер гомасэксуальнасьць найчасьцей разглядаецца ў кантэксьце біялягічных, псыхалягічных, палітычных, гістарычных і культурных варыяцыяў сэксуальнай практыкі й ідэнтычнасьці. Праўнае і сацыяльнае становішча людзей, якія практыкуюць аднаполыя сэксуальныя стасункі і (або) ідэнтыфікуюць сябе як гомасэксуалы (або геі ці лезьбіянкі), істотна розьніцца ў розных частках сьвету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў.
 
==Этымалёгія й ужываньне панятку==
 
Панятак '''гомасэксуальнасьць''' паходзіць ад двух словаў: грэцкага ὁμός (го́мос) - той самы, аднолькавы, - і лацінскага sexus - пол. Ён азначае сэксуальную арыентацыю якая выяўляецца ў дамінантнай або выключнай эмацыйнай і сэксуальнай схільнасьці да асобаў таго самага полу, у адрозьненьне ад гетэрасэксуальнасьці і бісэксуальнасьці.
Радок 13:
''Гомасэксуал(-ка)'' - чалавек з гомасэксуальнай арыентацыяй.
 
Ад часоў Савецкага Саюзу і дагэтуль шырока ўжываюцца таксама формы ''гомасэксуалізм'' і ''гомасэксуаліст''. Іх ужываньне часта нясе нэгатыўнае адценьне, падкрэсьлівае прыналежнасьць да ідэалягічнае групы (пар. сацыялізм, камуніст) і паталягічны характар. ''Гомасэксуалізм'' таксама ўжываецца ў значэньні гомасэксуальных практыкаў і субкультуры ("пэналізацыя / дэкрыміналізацыя гомасэксуалізму" - К. Лінхат. ''Легалізацыя аднаполых шлюбаў: Амэрыканская й нямецкая мадэлі'' / Праўнік, 1(2) - 2006, с. 81) і таксама можа мець падкрэсьлена нэгатыўнае адценьне.
 
У сувязі з шматзначнасьцю панятка ''гомасэксуальнасьць'' у навуковай літаратуры апошнім часам прынята карыстацца больш вузкімі тэрмінамі, напр. гомасэксуальная арыентацыя, гомасэксуальныя паводзіны або адпаведнікам ''аднаполы'', напр. аднаполае партнёства.
 
==Іншыя тэрміны==
Паколькі панятак ''гомасэксуал'' і вытворныя ад яго формы першапачаткова ўжываліся ў кантэксьце мэдыцынскай паталёгіі, многія асобы гомасэксуальнай арыентацыі схільныя ўжываць слова ''гей'' (радзей ''гейка'' - для азначэньня жанчыны) і ''лезьбіянка'' (жанчына гомасэксуальнай арыентацыі).
 
Паколькі панятак ''гомасэксуал'' і вытворныя ад яго формы першапачаткова ўжываліся ў кантэксьце мэдыцынскай паталёгіі, многія асобы гомасэксуальнай арыентацыі схільныя ўжываць слова ''гей'' (радзей ''гейка'' - для азначэньня жанчыны, прым. ''гейскі'') і ''лезьбіянка'' (жанчына гомасэксуальнай арыентацыі, прым. ''лезьбійскі'').
 
Тэрміны ''пэдэрастыя'' (''пэдэраст'' і ягоная форма ''підар''), ''блакітны'' (або ''галубой'') і ''мужалоства'' запазычаныя з расейскай і маюць абразьлівы характар. Радзей ужываецца ''садамія'' (або ''садомія'', таксама ''садаміт'' і ''садомскі'') у значэньні аднаполых сэксуальных стасункаў і таксама мае абразьлівы характар.
 
Словам "підар" часам перакладаюць ангельскае queer, якое таксама ўжываюць у запазычанай форме - ''квір''.
 
У тым самым значэньні, што і гомасэксуальнасьць, зрэдку ўжываецца слова ''гамафілія''.
 
''МСМ'' - адпаведнік ангельскага MSM (men who have sex with men - мужчыны, якія займаюцца сэксам з мужчынамі). Па-ангельску ўжываецца ў мэдыцынскай літаратуры для апісаньня сэксуальных паводзінаў. Сустракаецца ў беларускім расейскамоўным інтэрнэце.
 
Прыметнік ''гомаэратычны'' звычайна ўжываецца ў мастацкім кантэксьце для апісаньня ўсяго, што мае дачыненьне да гомасэксуальных пачуцьцяў і эстэтыкі.
 
==Вонкавыя спасылкі==