Пціч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kikos (гутаркі | унёсак)
Радок 36:
Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў высокай плыні да вусьця ракі [[Асачанка]] (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у нізкай плыні 45—70 м.
 
Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у высокай плыні каля 40 дзён, у нізкай 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найвялікшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] празь [[Цітаўка|Цітаўку]] і [[Трэмля|Трэмлю]]. Каля вёскі [[Лучыца]] Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найвялікшы расход вады 800 м³/с ([[1931]]), найменшы 5,76 м³/с ([[1915]]).
 
Расьліннасьць прадстаўленая [[мяшаныя лясы|мяшаным лесам]]. Лясістасьць – 35 %. Балоты ў асноўным нізінныя, распаўсюджаныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (менш за 1 %). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы.<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=333 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>