Нарачанскае выступленьне рыбакоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎У культуры: вікіфікацыя, дапаўненьне
д →‎Выступленьні: пунктуацыя
Радок 7:
== Выступленьні ==
 
У чэрвені [[1935]] году, нягледзячы на пагрозы і папярэджаньні арандатара рыбакі, як і раней, арганізавана выехалі на возера лавіць рыбу. Паліцыя, выкліканая арандатарам, пачала на маторнай лодцы ганяцца за рыбакамі, каб адабраць у іх рыбу. Калі паліцэйская маторная лодка, буксуючы лодкі, гружаныя рыбай, наблізілася да берага, жонкі рыбакоў, якія назіралі за падзеямі зь берага, кінуліся ў ваду і перакулілі маторную лодку разам з паліцэйскімі. Скарыстаўшыся момантам, рыбакі адчапілі свае лодкі і пагналі іх на сярэдзіну возера. Паліцэйскія ж больш не адважыліся паляваць за рыбакамі.
 
Як вынік выступленьня, супраць рыбакоў пачаліся рэпрэсіі: адныя адразу былі асуджаныя на нязначныя тэрміны турэмнага зьняволеньня, на іншых рыхтаваліся матэрыялы да суда. Для ўрэгуляваньня канфлікту на перамовы на возера [[Нарач]] прыбыў павятовы стараста з [[Паставы|Паставаў]], а таксама ваявода зь [[Вільня|Вільні]]. На прапанову пайсьці на работу да арандатара, які будзе іх забясьпечваць усімі прыладамі для лоўлі рыбы, рыбакі пачалі ў адказ патрабаваць узамен возера надзелаў прыдатнай зямлі.
Радок 13:
Пра выступленьні рыбакоў стала вядома ЦК [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]], які прыняў рашэньне абараніць інтарэсы рыбакоў, а першапачатковаму стыхійнаму выступленьню надаць арганізаваны характар. Вынікам садзеяньня рыбакам стала арганізацыя ў другой палове чэрвеня забастовачнага камітэту, які ў жніўні 1935 году сабраў шматлюдны сход рыбакоў, дзе таксама прысутнічалі сяляне з далёкіх вёсак. Рыбакі прынялі рашэньне прагнаць арандатара з возера Нарач, не дапускаць [[штрэйкбрэхер]]аў на работу да арандатара, арганізавана лавіць рыбу ў возеры, а таксама патрабаваць вызваленьня рыбакоў, арыштаваных за ўдзел у [[страйк]]у.
 
Раніцай на наступны дзень сяляне пачалі зьяжджацца да рыбалавецкай базы арандатара Яблонскага, якая знаходзілася паміж вёскамі [[Мікольцы]] і [[Пасынкі]]. Арандатару прад’явілі патрабаваньне зьехаць з возера, і пад ціскам вялікай колькасьці сялян ён быў вымушаны гэта зрабіць. Частка рыбы, злоўленая ў возеры ў гэты дзень, была прададзеная ў [[Вільня|Вільні]] на рынку, а частка была канфіскаваная ўладамі як скрадзеная.
 
У адказ на выступленьні рыбакоў паліцыя правяла новыя арышты, аднак рыбакі працягнулі пратэстныя выступы супраць арыштаў іх калегаў і працягвалі самастойна выяжджаць на возера лавіць рыбу.
 
Агулам, у выступленьні нарачанскіх рыбакоў былі ўцягнутыя больш за 5 тысячаў сялян. Па прыкладзе нарачанскіх рыбакоў, праводзілі страйк рыбакі ўсіх бліжэйшых азёраў, а таксама [[Браслаўскія азёры|групы Браслаўскіх азёр]].
 
У выніку выступленьняў сялян, арандатар возера Нарач быў вымушаны пайсьці на саступкі, якія, аднак, не задавальнялі мясцовых рыбакоў, і ў наступныя гады яны працягвалі арганізавана выступаць за свабодную лоўлю рыбы без арэнднай платы. Супрацьстаяньне рыбакоў працягвалася да [[1939]] году.
 
== У культуры ==