Недаяданьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Недоедание?oldid=34782886
Радок 1:
[[Файл:Orange ribbon.svg|міні|150пкс|справа|Аранжавая стужка — сымбаль недаяданьня]]
'''Недаяданьне''' — агульны тэрмін, які аб’ядноўвае шэраг станаў, выкліканых недастатковым ці неадэкватным [[харчаваньне]]м. Як правіла, гаворка ідзе менавіта пра недахоп прадуктаў харчаваньня ў рацыёне, радзей — пра парушэньне [[страваваньне|страваваньня]] і ўсмоктваньня ў [[страўнікава-кішачны тракт|страўнікава-кішачным тракце]] ці залішняй страце пажыўных рэчываў. Недаяданьне, якое доўжыцца працяглы час, можа прывесьці да [[высільваньне|высільваньня]].
 
Недаяданьне, як недахоп пажыўных рэчываў для падтрыманьня нармальнага функцыянаваньня арганізма, звычайна звязана зь [[беднасьць|беднасьцю]] ў неразьвітых краінах. Аднак парушэньні харчаваньня, як больш агульны тэрмін, у прыватнасьці нерацыянальнае харчаваньне, назіраюцца і ў разьвітых краінах, праяўляючыся ў растучым адсотку людзей з залішняй масай цела.
 
Пры недаяданьні назіраецца дэфіцыт энэргетычнай каштоўнасьці ежы (колькасьці [[Калёрыя|калёрыяў]]), таксама чалавеку можа не хапаць [[бялкі|бялкоў]], [[Вітаміны|вітамінаў]], мікраэлемэнтаў. Такія парушэньні ўва ўжытку абазначаюць іншымі тэрмінамі, напрыклад, [[авітаміноз]]ам, ці яшчэ больш вузкімі, якія пазначаюць выяўленую клінічную карціну недахопу пэўных пажыўных рэчываў. Як прыклад можна прывесьці [[Цынга|цынгу]] пры дэфіцыце вітаміну С.
 
[[Катэгорыя:Захворваньні]]