Цукар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: new:चिनी
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Сахар?oldid=34554136
Радок 13:
 
Да пачатку [[1860-я|1860-х]] гадоў у Беларусі, галоўным чынам на поўдні, дзейнічала 33 цукраварні, найбуйнейшая ў [[Парэчча (Берасьцейская вобласьць)|Парэччы]] ([[Пінскі раён]]) і ў [[Беліца (вёска)|Беліцы]] пад [[Гомель|Гомлем]]. У другой палове [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] яны не вытрымалі канкурэнцыі з танным украінскім цукрам, і да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ніводнай зь іх не засталося, аднак сам цукар зрабіўся артыкулам першай патрэбы шырокіх пластоў насельніцтва, найперш у гарадах. Новая цукровая прамысловасьць у Беларусі створаная толькі пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — у [[Гарадзея|Гарадзеі]], [[Жабінка|Жабінцы]], [[Скідаль|Скідалі]] і [[Слуцак|Слуцку]].
 
== Карычневы цукар ==
[[Выява:Sa brownsugar.jpg|міні|зьлева|200пкс|Карычневы цукар]]
Карычневы цукар - гэта трысьняговы нерафінаваны цукар. Карычневы цукар складаецца з крышталяў цукру, пакрытых трысьняговай [[мэляса|мэлясай]] з натуральным водарам і колерам. Вырабляецца шляхам уварваньня цукровага сыропу па спэцыяльнай тэхналёгіі. Існуе вялікая колькасьць разнавіднасьцяў карычневага цукру, якія адрозьніваюцца паміж сабой галоўным чынам па колькасьці зьмяшчэньня [[патака|патакі]], мэлясы. Цёмны трысьняговы цукар мае больш інтэнсіўны колер і больш моцны водар патакі, чым сьветлы. Часам карычневы цукар называюць «[[гарбата]]вым» альбо «[[кава]]вым». Вытворцамі карычневы цукар пазыцыянуецца як элітны экалягічна чысты далікатэсны прадукт. У той час як дыетолягі адзначаюць, што неабчышчаны цукар можа ўтрымліваць непажаданыя прымешкі і мае вялікую каларыйнасьць <ref>[http://www.gastronom.ru/kb_prod.aspx?id_kb=790#791 Трысняговы цукар на Гастроном.ру]</ref>.
 
== Цікавыя факты ==
* [[Цукар-рафінад]] у форме кубікаў быў вынайдзены ў [[1843]] годзе ў [[Чэхія|Чэхіі]]. Вынаходнік — швайцарац [[Якаў Крыстаф Рад]] быў кіраўніком цукровага завода ў [[Дачыцы]]<ref>[http://www.svobodanews.ru/Article/2008/06/19/20080619144947090.html Сахару-рафінаду споўнілася 165 гадоў], Радыё «Свабода» 2008-06-19</ref>. На месцы, дзе знаходзіўся цукровы завод, зараз усталяваны помнік — белы куб, які сымбалізуе цукар-рафінад<ref>[http://www.radio.cz/pictures/czech/dacice_cukr.jpg Фота помніка]</ref>.
* Досьведы на пацуках паказалі, што ўжываньне цукру выклікае залежнасьць, пры гэтым «вырабленыя цукрам зьмены ў мозгу вельмі падобныя на тыя, што ўзьнікаюць пад дзеяньнем [[какаін]]у, [[морфій|морфію]] альбо [[нікатын]]у»<ref>[http://www.infox.ru/science/animal/2008/12/10/sugar_rat_drugs.phtml Цукар дзейнічае на мозг як наркотыкі]. infox.ru</ref>.
* Падпаліць кавалачак цукру атрымаецца, калі сыпнуть на месца падпальваньня крыху попелу, бо апошні ўтрымлівае солі [[літый|літыя]], якія [[каталіз]]уюць гарэньне цукрозы.
* Цукар-рафінад (кубік 1 см) цалкам раствараецца ў шклянцы з вадой пры тэмпэратуры 60 °C на працягу 11—24 сэкундаў бязь мяшаньня вады.
* [[Хімічная формула]] цукру C<sub>12</sub>H<sub>22</sub>O<sub>11</sub>.
 
== Літаратура ==
{{Крыніца НашаЕжа|Алесь Белы}}
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==