Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Smal (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6:
 
== Гісторыя ==
У [[1700]] року стольнік і падстароста менскі [[Антоні Тэадор Антоні Ваньковіч]] ахвяраваў баніфратарам 10 тыс. злотых і вялікі пляц на [[Нізкі Рынак|Старым (Нізкім) Рынку]] пад узьвядзеньне касьцёла, кляштару, шпіталя і інш. збудаваньняў, а таксама фальварак [[Кальварышкі]] (за местам, на беразе ракі [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]]), які меў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарчых пабудоваў. Адначасова стольнік [[старадуб]]скі М. Радкевіч падараваў кляштару 2 сенажаці над Сьвіслаччу.<ref name="evkl"/> У [[1709]] року А. Т. Ваньковіч ахвяраваў кляштару маёнтак Саковічы, а касьцёлу — убраньне. У [[1750]] року [[Аўгустын Антон Любінецкі]] адпісаў братам 3 тыс. злотых.<ref>В. С. Касмылёў. Дабрачыннасць баніфратаў і рохітаў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 317</ref>
 
Узьведзены ў пач. [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]], мураваны касьцёл моцна пацярпеў ад гарадзкога пажару [[1762]] року. З гэтае прычыны ў [[1764]] року прыёр Клемэнс Вільчэўскі склаў дамову з майстрамі менскага мулярскага [[цэх]]у Антоніем Каплінскім і Пятром Макарэвічам на аднаўленьне і разбудову храму.