Аль-Газалі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Абу_Хамид_Аль-Газали?oldid=34982756
Радок 25:
 
У 1095 годзе аль-Газалі выправіўся ў [[хадж]] і пакінуў Багдад, закінуўшы службовую кар’еру ў самым ейным росквіце. 11 гадоў да [[1106]] году ён жыў як самотнік. Ён растлумачваў гэты свой учынак тым, што сярод багасловаў і законаведаў пачалось разлажэньне й яго ахапіла «боязь пекла». Ён наведаў сьвятыя месцы як то [[Мэка|Мэку]], [[Мэдына|Мэдыну]], а таксама [[Ерусалім]], [[Дамаск]], Багдад і зноўку вярнуўся ў Тусу. У гэтыя гады ён напісаў найболей значныя свае творы. У 1106 годзе [[Фахр аль-Мульк]] змусіў Газалі вярнуцца да выкладаньня й Абу-Хамід зноўку пачаў чытаць лекцыі ў мэдрэсы аль-Нізамія ў Нішыпуры. Неўзабаве перад сьмерцю ён зноўку кінуў выкладаньне й вярнуўся ў Тус, дзе пасяліўся ў кельлі й навучаў маладых пасьлядоўнікаў суфійскаму вобразу жыцьця. Аль-Газалі памёр у сьнежні [[1111]] году ўва ўзросьце 55 гадоў.
 
== Характарыстыка вучэньня ==
Аль-Газа належыў да артадаксальнай [[сунізм|суніцкай]] школе [[аш-Шафіі]]. Ён спалучаў у сабе знаўца [[фікх]]а з [[суфізм]]ам, пад які ён падвёў тэарэтычную базу.
 
Калі ён стаў старанна вывучаць навукі, як то [[калам]]а, [[філязофія|філязофію]], [[ісмаілізм]], суніцкія дагматыкі, асабліва ў гады адзіноты, ён прыйшоў да высновы, што рацыянальна сканструяваная вера нежыцьцёвая, і сур’ёзна зьвярнуўся да суфізму. Ён зразумеў, што маральныя асновы павінны грунтавацца на непасрэдных зносінах з [[Алаг]]ам, а таксама на асабістым вопыце перажываньняў. Пры гэтым важна здабыцьцё прасьвятленьня альбо чароўнай ласкі, дзеля якой трэба вызваліцца ад усяго штучнага.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 30 ⟶ 35:
* [http://www.ghazali.org/ Сайт прысьвечаны аль-Газалі].
* [http://www.islamtimes.org/vdch.-n-t23nzz10d2.html Газалі] й рэформы ў ісламе.
* [http://www.vostlit.info/Texts/Dokumenty/persien.html Сачыненьні аль-Газалі] на vostlit.info
{{ізаляваны артыкул}}