Розьніца паміж вэрсіямі «Інфаркт міякарда»

4188 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Острый_инфаркт_миокарда?oldid=34767695
д (+ шаблён-накід)
(дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Острый_инфаркт_миокарда?oldid=34767695)
'''Інфаркт міякарда''' — адна з клінічных формаў ішэмічнай хваробы [[сэрца]], якая парцякае з разьвіцьцём ішэмічнага нэкроза ўчастка міякарда, абумоўленага абсалютнай ці адноснай няздатнасьцю яго крывезабесьпячэньня.
 
== Этыялёгіі ==
Інфаркт міякарда разьвіваецца ў выніку абтурацыі прасьвету [[судзіны]] крывезабесьпячэньня міякарду ці [[каранарная артэрыя|каранарных артэрыяў]]). Чыньнікамі могуць стаць па частасьці сустракаемасьці:
 
# [[Атэрасклероз]] каранарных артэрыяў
# Хірургічная абтурация
# Эмбалізацыя каранарнай артэрыі
# Спазма каранарных артэрыяў
 
== Патагенэз ==
Адрозьніваюць наступныя стадыі:
 
# [[Ішэмія]]
# Пашкоджаньні [[нэкрабіёз]]у
# [[Нэкроз]]
# Рубцаваньне
 
Ішэмія можа зьяўляцца прэдыктам інфаркту й доўжыцца калі заўгодна доўга. Пры вычарпаньні кампэнсатарных мэханізмаў кажуць аб пашкоджаньні, калі пакутуе [[мэтабалізм]] і функцыя [[міякард]]а, аднак зьмены носяць зваротны характар. Стадыя пашкоджаньня доўжыцца ад 4 да 7 гадзінаў. Нэкроз характарызуецца незваротнасьцю пашкоджаньняў. Праз адзін альбо два тыдні пасьля інфаркту некрытычны вучастак пачынае замяшчацца рубцова тканінай. Канчатковае фармаваньне [[рубец (мэдыцына)|рубца]] адбываецца праз 1-2 месяцы.
 
== Клінічная карціна ==
[[Файл:AMI pain front.png|міні|150пкс|справа|Болевыя зоны пры міякардзе]]
Асноўная клінічная прыкмета — інтэнсіўны боль за [[грудавіна]]й. Аднак болевыя адчуваньні могуць мець варыябельны характар. Спалечнік можа скардзіцца на пачуцьцё дыскамфорту ў [[Грудзі|грудзёх]], боль ў жываце, [[горла|горле]], [[рука|руцэ]], [[лапатка|лапатцы]] і гэтак далей. Нярэдка захворваньне мае бязболевы характар, што характэрна для хворых на [[цукровы дыябэт]]. Болевы сындром захоўваецца больш за 15 хвілінаў і можа цягнуцца нават гадзіну й купуецца праз некалькі гадзінаў, альбо пасьля ўжываньня наркатычных [[Анальгетыкі|анальгетыкаў]], нітраты ў гэтай сытуацыі неэфэктыўныя. Часам бывае прафузны пот.
 
У 20-30% выпадкаў пры буйнаасяроджаных паразах разьвіваюцца прыкметы [[сардэчная недастатковасьць|сардэчнай недастатковасьці]]. Спалечнікі адзначаюць [[дыхавіца|дыхавіцу]], непрадуктыўны кашаль. Нярэдка сустракаюцца [[арытмія|арытміі]]. Як правіла гэта розныя формы [[экстрасісталія|экстрасісталіі]] альбо [[фібрыляцыя перадсэрдзяў|фібрыляцыі перадсэрдзяў]]. Нярэдка адзіным сымптомам інфаркту міякарда зьяўляецца раптоўны прыпынак працы сэрца. Фактарамі, якія прыводзяць да міякарду, зьяўляюцца фізычная нагрузка, псыхаэмацыйнае напружаньне, стан стомы, [[гіпэртанічны крыз]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Myocardial infarction|выгляд=міні}}
 
{{Накід:Мэдыцына}}
32 367

зьменаў