Фатаграфія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Фотография?oldid=34708094
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Фотография?oldid=34708094
Радок 18:
 
Сам тэрмін «фатаграфія» зьявіўся ў [[1839]] годзе, яго выкарыстоўвалі адначасова й незалежна адзін ад аднаго два астраномы — ангелец [[Ўільям Гершэль]] і немец [[Ёган фон Мадлер]]<ref>[http://www.answers.com/topic/etymology-of-photography Etymology of «photography»]</ref>.
 
== Віды фатаграфіі ==
=== Чорна-белая фатаграфія ===
[[Выява: Photojournalists bw.jpg|міні|зьлева|180пкс|Чорна-белая фатаграфія]]
[[Чорна-белая фатаграфія]] — гістарычна першы від фатаграфіі. Пасьля зьяўленьня каляровай, а затым і лічбавай фатаграфіі, чорна-белыя здымкі тым ня менш захавалі сваю папулярнасьць. Часьцяком каляровыя фатаграфіі пераўтвараюцца ў чорна-белыя дзеля атрыманьня мастацкага эфэкту.
 
=== Каляровая фатаграфія ===
[[Выява:Prokudin-Gorskii-12.jpg|міні|справа|180пкс|Ранняя каляровая фатаграфія, 1912]]
Каляровая фатаграфія зьявілася ў сярэдзіне [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]. Першы ўстойлівы каляровы фотаздымак быў зроблены ў [[1861]] годзе [[Джэймз Максўэл|Джэймзам Максўэлам]] па мэтаду трохкаляровай фатаграфіі. Для атрыманьня каляровага здымка паводле гэтага мэтада выкарыстоўваліся тры фотакамэры з усталяванымі на іх каляровымі сьвятлафільтрамі, [[RGB|чырвоным, зялёным і сінім]]. Атрыманыя здымкі дазвалялі аднавіць пры праекцыі, а пазней, і ў [[друк]]у, каляровы малюнак.
 
Другім найважнейшым крокам у разьвіцьці мэтаду трохкаляровай фатаграфіі сталася вынаходзтва ў [[1873]] годзе нямецкім фотахімікам [[Герман Фогель|Германам Фогелем]] [[сэнсыбілізатар]]аў, гэта значыць рэчываў, здольных павялічваць адчувальнасьць срэбраных злучэньняў да прамянёў рознай даўжыні хвалі. Фогель здолеў атрымаць склад, адчувальны да [[зялёны колер|зялёнага участку спэктру]].
 
Практычнае прымяненьне трохкаляровай фатаграфіі стала магчымым пасьля таго, як вучань Фогеля, нямецкі вучоны [[Адольф Мітэ]] распрацаваў сэнсыбілізатары, якія робяць фотапласьціну адчувальнай да іншых участкаў [[спэктар|спэктру]]. Ён таксама сканструяваў фотакамэру для атрыманьня трохкаляровых здымкаў і трохпромневы праектар для паказу атрыманых каляровых здымкаў. Гэтае абсталяваньне ў дзеяньні ўпершыню было прадэманстравана Адольфам Мітэ ў [[Бэрлін]]е ў [[1902]] годзе.
 
Вялікі ўнёсак у далейшае ўдасканаленьне мэтаду трохкаляровай фатаграфіі зрабіў вучань Адольфа Мітэ [[Сяргей Пракудзін-Горскі]], які распрацаваў тэхналёгіі, якія дазваляюць паменшыць вытрымку й павялічыць магчымасьці тыражаваньня здымка. Пракудзін-Горскі таксама вынаўшаў у [[1905]] годзе свой рэцэпт сэнсыбілізатара, які ствараў максымальную адчувальнасьць да чырвона-аранжавага участку спэктру, перасягнуўшы ў гэтым дачыненьні свайго настаўніка.
 
Разам з мэтадам колерааддзяленьня з пачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] сталі актыўна разьвівацца й іншыя працэсы каляровай фатаграфіі. У прыватнасьці, у [[1907]] годзе быў запатэнтаваны й паступілі ў вольны продаж фотапласьціны «[[Аўтахром]]» [[Браты Люмьер|Братоў Люмьер]], якія дазваляюць адносна лёгка атрымліваць каляровыя фатаграфіі. Нягледзячы на ​​шматлікія недахопы, як то хуткае выцьмяваньне фарбаў, далікатнасьць пласьцін, зярністасьць выяваў, мэтад хутка заваяваў папулярнасьць і да [[1935]] году ў сьвеце было выраблена больш за 50 млн аўтахромных пласьцінак. Альтэрнатывы гэтай тэхналёгіі зьявіліся толькі ў [[1930-я|1930-х]] гадох.
 
=== Лічбавая фатаграфія ===
[[Выява:Coolscan-V.jpg|міні|справа|180пкс|Лічбавая камэра Nikon і сканар для фотастужкі]]
{{Асноўны артыкул|Лічбавая фатаграфія}}
Лічбавая фатаграфія — адносна маладая, але папулярная тэхналёгія, якая зарадзілася ў [[1981]] годзе, калі кампанія [[Sony]] выпусьціла на рынак камэру [[Sony Mavica]] з [[ПЗС-матрыца]]й, якая запісвае здымкі на дыск. Гэты апарат ня быў лічбавым у сучасным разуменьні, бо на дыск запісваўся аналягавы сыгнал, аднак выкарыстаньне камэры дазваляла адмовіцца ад фотастужкі. Першая паўнавартасная лічбавая камера — [[Kodak DCS 100|DCS 100]], якая была выпушчана ў [[1990]] годзе кампаніяй [[Kodak]].
 
Прынцып працы лічбавай камэры складаецца ў фіксацыі сьветлавога патоку матрыцай і пераўтварэньня гэтай інфармацыі ў лічбавую форму. У цяперашні час лічбавая фатаграфія паўсюдна выцясьняе стужкавую ў большасьці галінаў.
 
== Крыніцы ==