Беларускі нацыяналізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, унутраныя спасылкі
запыты на просьбу ў гутарках
Радок 1:
'''Беларускі нацыяналізм''' — [[ідэалёгія]], якая базуецца на прызнаньні [[беларусы|беларускай]] нацыі найвышэйшай каштоўнасьцю і яе першаснасьці ў [[дзяржава]]ўтваральным працэсе. У сучасных умовах існуе шырокі спэктар арганізацыяў, ідэалягічнай асновай якіх зьяўляецца беларускі нацыяналізм — ад памяркоўна-кансэрватыўных ([[Партыя БНФ]], [[КХП-БНФ]] ды інш.) да [[Шавінізм|шавіністычных]]{{Няма крыніцы}} і [[Ксэнафобія|ксэнафобскіх]]{{Няма крыніцы}}. Беларускія нацыяналісты выступаюць за скасаваньне саюзных адносінаў з [[Расея]]й, дзяржаўнага статусу [[расейская мова|расейскай мовы]], умацаваньне незалежнасьці беларускай дзяржавы, прыняцьце ў якасьці дзяржаўных сымбаляў гістарычных [[бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белага сьцяга]] і герба «[[Пагоня]]», разьвіцьцё беларускай нацыянальнай самасьвядомасьці.
 
У сродках масавай інфармацыі і ў вуснах грамадзкіх дзеячоў, якія не адносяць сябе да прыхільнікаў беларускага нацыяналізму, гэтае паняцьце часам набывае нэгатыўны сэнс, у яго ўкладваецца ідэя нацыянальнай перавагі, нацыянальнага [[антаганізм]]у, [[русафобія|русафобіі]], нацыянальнай замкнёнасьці.