Розьніца паміж вэрсіямі «Мова»

5147 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Язык?oldid=34704675
д (робат дадаў: nov:Lingues)
(дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Язык?oldid=34704675)
'''Мова''' — [[мноства]] тэкстаў, для якіх існуе [[альфабэт]], [[сынтаксіс]] і [[сэмантыка]]. Мовы падзяляюць на фармальныя й натуральныя. Уплыў структуры мовы на чалавечае [[мысьленьне]] й паводзіны вывучаецца [[псыхалінгвістыка|псыхалінгвістыкай]].
 
== Моўная дынаміка ў сьвеце ==
Мовы падзяляюць на фармальныя (фіксаваныя) і натуральныя.
{{Асноўны артыкул|Мовы сьвету}}
На [[Зямля|Зямлі]] налічваецца каля 5—6 тысяч моваў. З разьвіцьцём камунікацыяў колькасьць [[жывая мова|жывых моваў]] скарачаецца
з сярэдняй хуткасьцю адна мова ў два тыдні<ref>[http://www.dw-world.de/dw/article/0, 2144,1912041,00.html Амаль палове моваў сьвету пагражае зьнікненьне]</ref>. На 40 найбольш распаўсюджаных мовах размаўляе прыкладна 2/3 насельніцтва [[Зямля|Зямлі]]. Больш за ўсё людзей размаўляюць на [[кітайская мова|кітайскай]], [[гіндзі]], [[ангельская мова|ангельскай]], [[гішпанская мова|гішпанскай]], [[арабская мова|арабскай]], [[расейская мова|расейскай]] і [[партугальская мова|партугальскай]]. Значна распаўсюджана й [[француская мова]], аднак колькасьць тых, хто лічыць яе [[родная мова|роднай]], параўнальна невялікая.
 
Для таго каб мова захоўваўся, патрабуецца каля 100 тысячаў ейных носьбітаў. У цяперашні час налічваецца крыху больш за 400 моваў, якія лічацца зьнікаючымі<ref>[http://teach-learn.narod.ru/languages.htm Мовы сьвету]</ref>. Мовы выміраюць разам з апошнім носьбітам, і таму небясьпека пагражае, перш за ўсё, народам, якія не выкарыстоўваюць [[пісьменнасьць]]<ref>[http://www.bigbook.ru/litnews/detail.php?ID=3315 «Калі памірае мова»]</ref>. У той жа час варта адзначыць, што адрозьненьні ў разьвіцьці, а таксама ўплыў суседзяў прыводзяць да зьмены [[арэал]]у выкарыстаньня мовы й ейнай зьмене. Так, напрыклад, Кірылу й Мяфодзію, калі яны стваралі [[кірыліца|славянскую азбуку]], пры іхных падарожжах не патрэбны быў перакладчык, бо ў [[9 стагодзьдзе|IX стагодзьдзі]] ад [[Балтыйскае мора|Балтыкі]] да [[Міжземнамор’е|Міжземнамор’я]] й ад [[Вэлтава|Вэлтавы]] да [[Дняпро|Дняпр]]а ўсе [[славяне]] размаўлялі на адзінай [[праславянская мова|праславянскай мове]]<ref>Балязін В. Н. «Неафіцыйная гісторыя Расеі» 2007 ISBN 978-5-373-01229</ref>.
 
Адзін з чыньнікаў гібелі моваў ёсьць нераўнамернае разьмеркаваньне іх па ліку носьбітаў. Так, 80% насельніцтва плянэты ведае толькі 80 мовамі. Пры гэтым 3,5 тыс. моў прыходзяцца на 0,2% жыхароў Зямлі. Асноўны чыньнік працэсу зьнікненьня моваў лічыцца [[глябалізацыя]] й [[міграцыя]]. Людзі зьязджаюць зь вёсак у гарады й губляюць мову свайго народу <ref>[http://www.akzia.ru/news/26-09-2007/655.html Сьвет губляе мовы]</ref>. Каля паловы зараз існых моваў выйдуць з ужытку ўжо да сярэдзіны [[21 стагодзьдзе|XXI стагодзьдзя]]. Шматлікія мовы зьнікаюць з-за таго, што іхныя носьбіты ўступаюць у кантакт з больш моцным моўным асяродзьдзем, таму пад пагрозай зьнікненьня ў першую чаргу знаходзяцца мовы малых народнасьцяў і мовы народаў, якія ня маюць дзяржаўнасьці. Калі мову вывучаюць менш за 70% дзяцей на тэрыторыі ейнага выкарыстаньня, яна лічыцца зьнікаючай. Па дадзеных «Атляса сусьветных моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня» [[ЮНЭСКА]], у цяперашні час у [[Эўропа|Эўропе]] зьнікненьне пагражае прыкладна 50 мовам.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Часьціна мовы]]
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
32 367

зьменаў