Уроцлаўскі ўнівэрсытэт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Мінуўшчына: выпраўленьне спасылкі
д →‎Мінуўшчына: артаграфія
Радок 74:
Пасьля пераходу Сылезіі ад [[Аўстрыя|Аўстрыі]] да [[Прусія|Прусіі]] па выніках [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайны]] ўнівэрсытэт страціў свой антырэфарматарскі характар, аднак працягваў заставацца вышэйшай школай для каталіцкага духавенства Нямеччыны.
 
[[3 жніўня]] [[1811]] року ў выніку правядзеньня рэформы ў галіне адукацыі ў Прусіі і аб’яднаньня ўнівэрсытэтаў у Брэслаў і [[Франкфурт-на-Одэры|Франкфурце-на-Одэры]] мясцовы ўнівэрсытэт атрымоўвае новую назву: ''Сылескі ўнівэрсытэт Фрыдрыха Вільгельма'' ({{Мова-de|Schlesische Friedrich-Wilhelm-Universität zu Breslau|скарочана}}). Навучаньне адбываецца на 5 факультэтах — [[Каталіцтва|каталіцкай]] [[Тэалёгія|тэалёгіі]], [[Пратэстанцтва|пратэстанцкай]] тэалёгіі, [[права]], [[Філязофія|філязофіі]] і [[Мэдыцына|мэдыцыны]]. Такім чынам, унівэрсытэт у Брэслаў стаў першым нямецкім унівэрсытэтам, які адначасна меў і каталіцкі, і пратэстанцкі факультэты. У 1842 року ддадаласядадалася катэдра славістыкі. Унівэрсытэт кіраваў 12 прыродазнаўчымі інстытутамі, 6 клінічнымі станцыямі і 3 музэйнымі зборамі. З 1881 року ўнівэрсытэту падпарадкаваны Сельскагаспадарчы інстытут у Праскаў. У 1884 року лік студэнтаў ва ўнівэрсытэце складаў 1481, выкладчыкаў — 131.
 
Унівэрсытэцкая бібліятэка ў 1885 року захоўвала ў сваіх сьценах каля 400 000 тамоў, зь іх 2400 [[інкунабула]]ў, выдадзеных да 1500 року, і 2840 [[манускрыпт]]аў. Дзейнічалі таксама астранамічная абсэрваторыя, батанічны сад плошчай 5 гектараў з батанічным музэем, а з 1862 року — і заалягічны парк з палеанталягічным і заалягічным музэем. Пры ўнівэрсытэце разьмяшчаліся хімічная лябараторыя, хімічныя і фізычныя зборы, анатамічны інстытут, батанічны і мінэралягічны інстытуты, карцінная галерэя, музэй сылескіх старажытнасьцяў і дзяржаўны архіў Сылезіі.