Розьніца паміж вэрсіямі «Уроцлаўскі ўнівэрсытэт»

д
→‎Мінуўшчына: выпраўленьне спасылкі
д (→‎Мінуўшчына: выпраўленьне спасылкі)
Першая спроба заснаваць унівэрсытэт ва Ўроцлаве адносіцца да [[20 ліпеня]] [[1505]] року, калі [[кароль чэскі]] і [[Кароль вугорскі|вугорскі]] [[Уладыслаў II Ягелончык|Уладыслаў II]] з дынастыі [[Ягайлавічы|Ягайлавічаў]] падпісаў загад пра ягонае стварэньне. Аднак з прычыны пратэсту [[Кракаўскі ўнівэрсытэт|Кракаўскага ўнівэрсытэту]] гэтую ідэю не падтрымаў [[папа]] [[Юліюс II]].
 
Днём заснаваньня ўнівэрсытэту лічыцца [[21 кастрычніка]] [[1702]] року. У гэты дзень [[Імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]] [[Леапольд I (мпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі)|ЛеапольдаЛеапольд I]] надаў [[Ордэн езуітаў|езуіцкай]] школе места [[Брэслаў]], адчыненай у 1638, званьне Акадэміі Леапольдынскай з усімі прывілеямі эўрапейскіх унівэрсытэтаў. [[15 лістапада]] 1702 року адбылося ўрачыстае адкрыцьцё акадэміі з адзіным факультэтам па філязофіі і каталіцкай тэалёгіі.
 
Пасьля пераходу Сылезіі ад [[Аўстрыя|Аўстрыі]] да [[Прусія|Прусіі]] па выніках [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайны]] ўнівэрсытэт страціў свой антырэфарматарскі характар, аднак працягваў заставацца вышэйшай школай для каталіцкага духавенства Нямеччыны.
129 122

зьмены