Розьніца паміж вэрсіямі «Папа»

4827 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
дапаўненьне з http://uk.wikipedia.org/wiki/Папа_Римський?oldid=6755834
д (r2.7.1) (робат дадаў: co:Papa)
(дапаўненьне з http://uk.wikipedia.org/wiki/Папа_Римський?oldid=6755834)
[[Файл:Emblem of the Papacy.svg|міні|100пкс|Папская эмблема]]
'''Папа Рымскі''' ({{Мова-la|papa}} — тата, бацька; {{Мова-el|παπάς}} — патрыярх, сьвятар ад {{мова-el|πατήρ|скарочана}} — бацька) або '''Пантыфік'''  — кіраўнік [[Каталіцкая Царква|Каталіцкай Царквы]], [[япіскап]] Рыму і кіраўнік дзяржавы [[Ватыкан]].
 
У [[каталіцтваКаталіцтва|каталіцтве]]  — намесьнік [[Ісус Хрыстос|Хрыста]] і наступнік [[апосталАпостал Пётар|апостала Пятра]]; абіраецца з [[кардынал]]аў на [[канклаўКанклаў|канклаве]].
''Папа'' {{мова-la|papa}} — Папа, бацька; {{мова-el|παπάς}} — патрыярх, сьвятар ад {{мова-el|πατήρ|скарочана}} — бацька.
 
== Улада ==
У [[каталіцтва|каталіцтве]] — намесьнік [[Ісус Хрыстос|Хрыста]] і наступнік [[апостал Пётар|апостала Пятра]]; абіраецца з [[кардынал]]аў на [[канклаў|канклаве]].
У [[Каталіцкая царква|каталіцкай царкве]] ўлада Папы мае выключны характар. [[Апостальская канстытуцыя|Канстытуцыя]] ''[[Pastor aeternus]]'' [[1870]] року надае Папе «найвышэйшую і поўную юрысдыкцыю над Рыма-Каталіцкаю Царквою як у пытаньнях веры й маралі, так і ў пытаньнях дысцыпліны і кіраваньня», а таксама ўладаю «над кожнаю з Цэркваў, што знаходзяцца ў стасунках з Папою і над кожным без вынятку сьвятаром і вернікам, незалежно ад усялякіх правоў зямное ўлады» (канон 218, № 1-2).
 
Адміністратыўны корпус, што кіруе справамі Папы, называецца [[Рымская курыя]], зборная назва для курыі і Папы ў сукупнасьці — [[Сьвяты сталец]].
 
У пытаньнях веры і маралі Папа сочыць за чысьцінёю веравучэньня, то бок адкідае псэўдавучэньні, кіруе місыянэрскаю дзейнасьцю, склікае [[Сусьветны сабор|сусьветныя саборы]] каталіцкай царквы, вядзе іхнія засяданьні (асабіста або з дапамогаю ўпаўнаважаных ім асобаў), зацьвярджае іхнія рашэньні, пераносіць або распускае саборы (у выпадку сьмерці папы пад час сабору ягоныя паседжаньні прыпыняюцца да выбараў новага Папы). На [[Першы Ватыканскі сабор|Першым ватыканскім саборы]] 1870 року было абвешчана, што вучэньне ў справах веры або маралі, якія Папа абвяшчае ўрачыста ''[[ex cathedra]]'', то бок як Пастыр і Настаўнік усіх хрысьціянаў, сілаю сваёй найвышэйшай апостальскай улады, — уважаюцца бясхібнымі і абавязваюць ва ўсёй Царкве ([[дагмат пра бясхібнасьць Папы]]).
 
Папа надзелены найвышэйшаю [[Судовая ўлада|судоваю ўладаю]] ў царкве. Любая судовая справа можа быць пададзеная яму як першай інстанцыі. Толькі яму падсудныя кардыналы, нунцыі й япіскапы, якіх абвінавачваюць у крымінальных злачынствах. Папа вырашае справы ў трэцяй інстанцыі па апэляцыях у царкоўных працэсах. Зварот у сьвецкія суды дзеля абскаржаньня выраку, вынесенага папаю, забараняецца.
 
Папе належыць найвышэйшая [[выканаўчая ўлада]] ў царкве: ён засноўвае, зьмяняе й ліквідуе япіскапства; прызначае, зацьвярджае на пасадзе, пераводзіць і здымае япіскапаў; запаўняе вакансіі, разпараджаецца на найвышэйшым узроўні царкоўным скарбам, зьдзяйсьняе права абвяшчаць блаславёнымі і сьвятымі.
 
Папа — гарант усеагульнасьці й еднасьці каталіцкай царквы. Пакольку Папа — гарант еднасьці царквы, то й ягоная ўлада — сувэрэнная. Праз папу дзейнічаюць на поўную сілу й часткі царквы. Адзінаўладзьдзе Папы неабходнае для захаваньня законнасьці і падтрымкі парадку ўнутры царквы.
 
Таксама Папа зьяўляецца кіраўніком сьвецкае дзяржавы [[Ватыкан]], што займае 44 гектары. У 756—1870 роках Папа кіраваў так званаю [[Папская вобласьць|Папскаю вобласьцю]], што займала значную частку поўначы Італіі.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Сьпіс рымскіх папаў]]
* [[Прароцтва пра папаў]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{CommonsCommonscat|Category:Popes}}
* [http://www.vatican.va/holy_father/index.htm Афіцыйны сайт] {{ref-en}}
* [http://thepopeblog.blogspot.com/ Неафіцыйны блог пра Папу] {{ref-en}}
118 649

зьменаў