Дабрынёва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вой-ё…
д tagged non-categorized; tagged dead-end.
Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
{{Вікіфікаваць}}
Дабрынёва, вёска, цэнтар сельсавета Дзяржынскага раёна Менскай вобласьці РБ. За 20 км ад Дзяржынска, 33 км ад Менска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Койданава. Вядома з XVI ст. У 1589 г. у складзе Станькаўскай воласьці, належала Радзівілам, мела 30 валок зямлі. У 1886 г. 63 двары, 528 жыхароў, школа, капліца. У пачатку XX ст. у Станькаўскай воласьці Менскага павета, 157 двароў, 987 жыхароў. У рэвалюцыю 1905-1907 гг. у Расейскай імпэрыі адбыліся хваляваньні сялян вёскі, якія пачалі пасьвіць жывёлу на выганах графаў Чапскіх, а валасны старшыня і пісар, якія прыбылі каб разабрацца з гэтай справай, былі выгнаныя з вёскі. Летам 1911 г. 66 сялян былі арыштаваны за самавольную пасьбу жывёлы на выганах графаў Чапскіх. З 20 жніўня 1924 г. вёска, цэнтар сельсавета ў Койданаўскім раёне, з 31 ліпеня 1937 г. у Менскім, з 4 лютага 1939 г. у Дзяржынскім раёнах. На 1 студзеня 2004 г. 101 двор, 219 жыхароў.
Помнікі: архітэктуры — капліца драўлянага дойлідзтва 1-й паловы XIX ст.; на брацкай магіле 70 савецкіх воінаў і 105 землякам, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на магіле К. А. Бабка, дырэктара школы, закатаванага гітлераўцамі.
 
Дабрынёва. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 676-677.{{Няма катэгорыяў}}