Розьніца паміж вэрсіямі «Вінцэсь Каратынскі»

афармленьне, выпраўленьне спасылак
д (r2.6.4) (робат дадаў: pl:Wincenty Korotyński)
(афармленьне, выпраўленьне спасылак)
'''Вінцэнт (Вінцэсь) Аляксандравіч Каратынскі''' ([[15 чэрвеня]] [[1831]], в. [[Селішча (Карэліцкі раён)|Селішча]] каля Любчы, (цяпер [[Карэліцкі раён]]) — [[7 лютага]] [[1891]]) — беларускі пісьменьнік і перакладчык.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і былога прыгоннага селяніна Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далiдовiчаў — шляхцянкі зь якой Аляксандар Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра з Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапiўся ў [[Нёман]]е, а празь нейкi час Юзафата выйшла замуж за свайго былога апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганiста. Навучыў чытаць і пiсаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У [[1850]]—[[1862]] гадах быў сакратаром [[Уладзіслаў Сыракомля|У. Сыракомлі]]. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў расейскай, чэскай, францускай і нямецкай мовамі, троху ведаў з латыні. Граў на скрыпцы. Разам сз расейскім пісьменьнікам М. Лясковым падарожнічаў па Літве (Беларусі). Супрацоўнічаў з польскімі газэтамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна зьвязаныя зь беларускім краем.
 
Дэбютаваў у друку у [[1856]] годзе. Аўтар зборнік паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, [[1857]]), паэмы «Таміла» (па-польску, [[1858]]), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». ЗЗь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём...Арцём…», «Туга на чужой старане». У [[1994]] годзе выйшаў збонік твораў.
 
Перакладаў на польскую мову творы [[Аляксандар Пушкін|А. Пушкіна]], М. Лермантава, Г. Гейне і інш. Пакінуў шмат біяграфічных нататкаў пра Адама Міцкевіча, гістарычна-краязнаўчых нататкаў пра [[Наваградак]] і Наваградчыну.
159 567

зьменаў