Генрых Татур: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
афармленьне
Радок 1:
'''Генрых Хрыстафоравіч Татур''' ([[1846]], [[места]] [[Менск]] — [[1907]]) — беларускі гісторык, археоляг, краязнавец, калекцыянэр.
 
Чалец Менскага статыстычнага камітэту, павятовы [[маршалак павятовы|павятовы маршалак]] дваранства. 3 [[1874]] году вёў археалягічныя раскопкі ў [[Менская губэрня|Менскай губэрні]], склаў яе археалягічную мапу з апісаньнем помнікаў. На Койданаўшчыне дасьледваўдасьледаваў археалягічныя помнікі ў вёсках Баравікі, Васілеўшчына, Грычына, Курганьне, Шпількі ды іншых. Аўтар кнігі «Археалягічнае значэньне Менскай губэрні» ([[1878]]), «Нарысу археалягічных помнікаў на прасторы Менскай губэрні і яе археалягічнага значэньня» ([[1892]]). У выніку паездак па Меншчыне падрыхтаваў вялікі альбом археалягічных помнікаў ([[1893]]). Стварыў у Менску багаты прыватны музэй па гісторыі матэрыяльнай культуры [[Беларусь|Беларусі]] і ўнікальную бібліятэку. Падтрымліваў сувязі з [[Карусь Каганец|Карусем Каганцом]], менскімі гімназістамі. Пасьля сьмерці навукоўца яго зборы прададзеныя за мяжу. Некалькі працаў захавалася ў рукапісах.
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}}
* Татур Генрых Хрыстафоравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 42-43.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Татур, Генрых}}
 
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1846 годзе]]