Гардэкнуд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Chobot (гутаркі | унёсак)
д r2.6.5) (робат дадаў: ko:하르덱누드
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д лэдзі (БКП)
Радок 4:
Гардэкнуд быў адзіным законным сынам [[Кнуд Вялікі|Кнуда Вялікага]] й Эмы Нармандзкай. Кнуд абвесьціў яго сваім спадчыньнікам у абход старэйшых братоў, аднак пасьля яго сьмерці ўладу ў Альгеншчыне захапіў [[Гаральд I (кароль Ангельшчыны)|Гаральд]]. Гардэкнуд у той час знаходзіўся ў Даніі й ня мог нічога зрабіць з-за пагрозы з боку [[Нарвэгія|Нарвэгіі]]. Пасьля таго як Гардэкнуд падпісаў дамову з новым каралём Нарвэгіі [[Магнус I|Магнусам I Высакародным]], што адбылося ў 1038 альбо 1039 годзе, Данія пачала падрыхтоўку да высадцы на Ангельшчыне. Тым часам у сакавіку Гаральд I памёр, а зьявіўшыся на выспах улетку Гардэкнуд, згодна з [[Англасаксонская хроніка|англасаксонскай хронікай]], загадаў вынуць цела нябожчыка й кінуць яго ў балота.
Гардэкнуд быў жорсткім і непапулярным кіраўніком, што тычыцца Ангельшчыны. Каб заплаціць вікінгам, што прыйшлі зь ім, ён быў вымушаны падняць падаткі («[[дацкія грошы]]»). Гэта прывяло да паўстаньня ў [[Ўорчэстэр]]ы ў 1041 годзе, калі жыхары гораду забілі [[хускарл]]аў караля, што прыйшлі за зборам падаткаў. Паўстаньне было жорстка падаўлена, а горад быў амаль што зруйнаваны. Гісторыя [[ЛедзіЛэдзі Гадыва|ледзілэдзі Гадыве]] адносіцца менавіта да гэтага часу.
У стаўленьні да сваёй сям’і Гардэкнуд, наадварот, дзейнічаў з клопатам і заступніцтвам. Ён пакараў удзельнікаў забойства свайго кроўнага брата Альфрэда Этэлінга, а ў 1041 годзе вярнуў з высылцы ў Нармандыі іншага брата Эдўарда (сына Эмы Нармандзкай і [[Этэльрэд Неразумны|Этэльрэда II]]), зрабіўшы яго сваім памочнікам у кіраўніцтве й спадчыньнікам.