Анатоль Красоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
д +назва дысэртацыі
д →‎Перадгісторыя: унутраныя спасылкі
Радок 18:
 
=== Перадгісторыя ===
[[1999]] год стаў годам бязьлітаснай канфрантацыі паміж афіцыйнымі ўладамі на чале з прэзыдэнтам [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнкам]] і дэмакратычнай апазыцыяй вакол новай рэдакцыі [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі]]. Новая рэдакцыя Канстытуцыі была прынятая пасьля спрэчнага [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндума 1996 году]] і сярод іншага прызначала новую дату прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на 2001 год. Апазыцыйныя палітычныя сілы, якія не прызналі новую вэрсію Канстытуцыі, намагаліся правесьці [[Альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1999 году|прэзыдэнцкія выбары ў 1999 годзе]], як гэта і прадугледжвала першапачатковая рэдакцыя Канстытуцыі.
 
Значная частка супернікаў прэзыдэнта Лукашэнкі аб’ядналася вакол беларускага парлямэнта — [[Вярхоўны Савет 13-га скліканьня|Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня]], які быў афіцыйна распушчаны па выніках рэфэрэндуму 1996 году.
 
Да роспуску Вярхоўны Савет, у якім была прадстаўленая дэмакратычная апазыцыя, процістаяў прэзыдэнту А. Лукашэнку. У прыватнасьці, Вярхоўны савет 13-га скліканьня адказаў адмовай Лукашэнку на яго патрабаваньне падоўжыць тэрмін на пасту прэзыдэнта да сямі гадоў і занесьці зьмены ў Канстытуцыю, неабходныя для пашырэньня паўнамоцтваў выканаўчай улады.