Валенці Швыкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

д
артаграфія
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак, артаграфія
д артаграфія
Радок 1:
'''Вале́нці ПятровічПятро́віч ШвыкоўскіШвыко́ўскі''' (каля [[1817]] г. — [[3 сакавіка]] [[1900]], [[Варшава]]) — [[маршалак]] пружанскі, удзельнік [[Паўстаньне 1863-1864 гадоў|паўстаньня 1863 году]], мецэнат.
 
== Біяграфія ==
 
Бацька накіраваў Валенція разам ззь [[Люцыян Крашэўскі|Люцыянам Крашэўскім]] ехаць за адукацыяй у [[Дэрпцкі ўніверсітэтўнівэрсытэт]] (зараз горад [[Тарту]], [[Эстонія]]), але правучыўшыся там каля году, Валенці «ня вытрымаў разгул і нягоды студэнцкага жыцьця і кінуў вучобу» (па ўспамінах [[Каятан Крашэўскі|Каятана Крашэўскага]]), але хутчэй за ўсё ў сям’і не ставала сродкаў для працягу навучаньня.
 
У [[1841]] ажаніўся з шляхцянкай [[Ашмянскі павет|Ашмянскага павету]] Гермініяй Парфір’еўнай Важынскай. Бацька яе, [[Парфірый Важынскі]], быў адным з кіраўнікоў [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў]] у [[Польшча|Польшчы]], [[Летува|Летуве]] і [[Беларусь|Беларусі]]. Шлюб быў бяздзетныбязьдзетны.
 
У [[1854]] Валенці быў абраны [[Маршалак|маршалкам]] [[Пружанскі павет (Расейская імпэрыя)|Пружанскага павету]].
 
Ёсьць зьвесткі абпра тымтое, што Швыкоўскі падтрымаў паўстанцаў [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], дапамагаючы ім лекамі, грошаміграшыма і зброяй (у 2003 годзе ў гарадзкім парку ПружанаўПружаны ля [[Пружанскі палацык|палацыку]] было знойдзена сховішча зброі тых часоў). Сам пружанскі маршалак ня быў заўважаны ў баявых дзеяньнях супраць царскіх войскаў. Тым ня менш, яго сядзібу канфіскавалі (фактычна незаконна), а самому яму давялося шукаць прытулку ў [[Бэльґія|Бэльгіі]], [[Францыя|Францыі]], [[Італія|Італіі]].
 
Чатыры гады, з [[1863]] па [[1867]], правёў пружанскі маршалак у выгнаньні. Увесь гэты час яго жонка Гермінія Парфір’еўна дабівалася праўды. Яна пісала да расейскага імпэратара [[Аляксандар II (расейскі імпэратар)|Аляксандра ІІ]], і ў рэшце рэшт ён сваім асабістым загадам зьняў арышт на маёмасьць [[Швыкоўскія|Швыкоўскіх]] і вярнуў усё, што належала ім да 1863 году. У [[1867]] Швыкоўскаму пашчасьціла вярнуцца ў свой маёнтак, дзе ўвесь час жыла Гермінія. Пахаваўшы ў [[1888]] жонку, Валенці яшчэ сем гадоў жыў у сядзібе, займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. У [[1895]] састарэлы памешчык прадаў маёнтак графу Ўладзіміру Пятровічу Кляйнміхелю.
 
Апошні пэрыяд свайго жыцьця В. Швыкоўскі бавіў час у [[Варшава|Варшаве]], дзе і памёр [[3 сакавіка]] [[1900]] году, пражыўшы 83 гады. Пахаваны ён побач з жонкай на каталіцкіх могілках у ПружанахПружане. Магіла Швыкоўскіх зьбераглася да нашага часу.
 
== Дзейнасьць ==
 
Валенці Швыкоўскі вызначаўся руплівай грамадзкай і гаспадарчай дзейнасьцю. Свой талент і веды пружанскі маршалак скіраваў на ўласную гаспадарку. Гэтымі справамі Валенці займаўся сам, ужываючы перадавыя метады і тэхналогію, і дасягнуў значных посьпехаў. Вось як вызначалі стан гаспадаркі В. Швыкоўскага ацэншчыкі з Віленскага аддзяленьня Дзяржаўнага банка, якія склалі ў [[1895]] г. апісаньне маёнтка з нагоды пераходу яго да В. П. Кляйнміхеля: «За усе 52 гады (валоданьня маёнткам В. Швыкоўскім. — У. П.)... утрымлівалася ў дастатковай колькасьці жывёла і ўсе ворныя землі, а асабліва тыя, якія ляжаць пры галоўнай сядзібе, настолькі палепшыліся, што ў дадзены момант рэзка адрозьніваюцца ад усіх суседніх».
 
За гады свайго знаходжаньня ў маёнтку В. Швыкоўскі правёў тут вялікія пераўтварэньні: рэканструяваў тэрыторыю сядзібы, узьвёў «палацык», бровар, цагельню, шмат іншых жылых і гаспадарчых пабудоў. У вёсцы [[Дабучын]] існавала створаная ўладальнікам школа для навучаньня сялянскіх дзетак.
 
Пра ўзровень адукаванасціадукаванасьці і культурныя інтарэсы мужа і жонкі Швыкоўскіх сьведчыць сьпіс кнігазбору, які месьціўся ў «палацыку», у кабінэце Валенція. Гэты сьпіс маецца ў інвэнтарным вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці пружанскага маршалка, складзеным у 1864—1866 гг. з нагоды канфіскацыі маёнтку. Кнігазбор налічваў 1407 адзінак розных найменьняў на польскай, расейскай, нямецкай і францускай мовах.
 
Гаспадары «палацыку» былі вядомы сваёй гасьціннасьцю. Іх дом наведвалі славуты [[Язэп Крашэўскі|Я. Крашэўскі]] і мастак [[Напалеон Орда|Н. Орда]]. Тут бываў нястомны дасьледчык этнаграфіі і фальклёру Беларусі [[Міхал Федароўскі]]. У адным з нумароў часопісу «Ziemia» за 1911 г. ён надрукаваў краязнаўчы артыкул «Пружана і яе ваколіцы», дзе ёсьць нямала пахвальных слоў аб Швыкоўскіх і іх сядзібе. Валенці названы там «сапраўдным увасабленьнем нашай культуры».
 
У часы свайго маршалкоўства В. Швыкоўскі прыклаў шмат намаганьняў да паскарэнняпаскарэньня культурнага разьвіцьця ПружанПружаны і паляпшэньня дабрабыту жыхароў краю: арганізацыі ў горадзе грамадскайграмадзкай бібліятэкі, коннай пошты і правядзеньня праз ПружаныПружану паштовага тракту. Трэба адзначыць ягоны чынны ўдзел у будаўніцтве новага каталіцкага храма ў горадзе. Праект быў складзены выдатным архітэктарам Г. Марконі, да якога зьвярнуўся, відаць, сам маршалак. Месца было выбрана калакаля старога драўлянага касьцёлу. Будаўніцтва касьцёлу пачалося ў [[1857]] г., але з-за недахопу сродкаў неўзабаве замарудзілася. Дзеля пакрыцьця выдаткаў В. Швыкоўскім ладзіліся ў горадзе тэатральныя пастаноўкі, музычныя вечарыны, пашыраліся лятарэі, прыбытак ад якіх ішоў на пабудову храма. Да гэтага мерапрыемства далучылі і ЮЯ. Крашэўскага. У траўні — чэрвені [[1861]] у лісьце да пісьменьніка Швыкоўскі прасіў таго скласьці рэкамендацыю і запрасіць якога-небудзь «будаўнічага» кіраўніка работ па ўзьвядзеньні касьцёлу.
 
Але ўсё зьмянілася пасьля падзей 1863 г. Няскончаны храм аддалі ў праваслаўнае ведамства, якое дабудавала яго. А новага касьцёлу ў ПружанахПружане католікікаталікі ўсё ж дачакаліся, дзякуючы няспынным намаганьням таго ж В. Швыкоўскага, які выступаў даверанай асобай вернікаў горада. У [[1877]] г. гарадзенскі губэрнатар даў згоду на пабудову храма. Праект быў зацьверджаны напрыканцы [[1878]] г. У [[1884]] г. касьцёл асьвяцілі. Ен разьмяшчаўся на той жа вуліцы, дзе стаяў праваслаўны храм, але на поўнач ад цэнтра.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 34:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Швыкоўскі, Валенці}}
 
[[Катэгорыя:Швыкоўскія|Валенці]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў]]
174 516

зьменаў