Бітва пад Янджэявам: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Бітвы Лістападаўскага паўстаньня}}
д год, р. скл. -у
Радок 19:
'''Бітва пад Янджэявам''' — адна з найбольш значных перамог польскага войска падчас [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|паўстаньня 1830-1831 гадоў]]. Бітва адбылася паміж польскім корпусам брыгаднага генэрала [[Ян Нэпамуцэн Умінскі|Яна Нэпамуцэна Умінскага]] (11 000 чалавек) з аднаго боку, і расейскімі войскамі пад камандаваньнем генэрал-фэльдмаршала [[Іван Дзібіч|Івана Дзібіча]] (24 000 чалавек).
 
[[13 траўня]] [[1831]] годагоду авангард расейскага корпуса пабіў пад Янджэявам (Мазоўша) авангард польскага войска пад камандаваньнем Букоўскага і Сьмігельскага. Але палякі вышлі з акруженьня і злучыліся з галоўнымі сіламі, якія Ўмінскі правёў з Рудзянак да Якубава. Умінскі разьмясьціў войска па абодвух бакох дарогі, у лесе. Дэзарыентаваны Дзібіч ня ведаў велічыні польскага войска і, паводле гісторыка Калера, «адважныя дзеяньні Ўмінскага стваралі ўражаньне іх вялікай колькасьці».
 
Бітва пачалася атакай расейскае пяхоты, але польскія грэнадэры стрымалі іх. Затым пачаўся абстрэл польскае артылерыі колькасьцю шэсьць гармат пад камандаваньнем Левандоўскага і адной - Ржапэцкага. Калі расейцы выйшлі зь лесу, атака скончылася вялікімі стратамі.