Бабруйскае староства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 65:
У [[1560]] у Бабруйскім старостве, як і ў іншых дзяржаўных валасьцёх, праведзеная адміністрацыйная рэформа — замест старажытных адзінак падаткаабкладаньня ([[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]]) былі ўведзеныя [[служба (ВКЛ)|службы]]. На працягу [[15 стагодзьдзе|15]]—[[16 стагодзьдзе|16 стст]]. некалькі сёлаў староства ([[Дурынічы]], [[Кісялевічы]], [[Рыньня]], [[Сьцяпы]], [[Татаркавічы]], [[Хімы]]) былі падараваныя вялікім князем розным фэадалам.
 
У [[1565]] тэрыторыя Бабруйскага староства ўключаная ў [[Рэчыцкі павет]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]], аднак традыцыйны падзел на віленскую й троцкую палавіцы згадваецца яшчэ ў дакумантах [[валочная памера|валочнае памеры]], якая праводзілася туту [[1598]]—[[1639]]. Паводле гэтых дакумантаў, віленская й троцкая «палавіцы» налічвалі да рэформы больш за 100 службаў кожная. У склад віленскае «палавіцы» ўваходзілі ўласна Бабруйск і сёлы [[Брожа (вёска)|Брожа]], [[Валосавічы (Кіраўскі раён)|Валосавічы]], [[Ворсічы]], [[Гарбацэвічы]], [[Дзямідкавічы]], [[Дуброва (Бабруйскі раён)|Дуброва]], [[Ілейчыцы]], [[Кузьмічы (Любанскі раён)|Кузьмічы]], [[Ляхавічы]], [[Макаравічы]], [[Пабокавічы]], [[Панюшкавічы]], [[Полькавічы]], [[Пятровічы]], [[Тажылавічы]], найбуйнейшымі ж сярод іх былі [[Зелянковічы]], [[Кабылічы]], [[Коўчыцы]], [[Коўцічы]], [[Старыя Казловічы|Старыя]] й [[Новыя Казловічы]]. У склад троцкае паловы ўваходзілі: [[Глыбокавічы]], [[Дваранінавічы]], [[Добасна (вёска)|Добасна]], [[Жарабцы]], [[Здудзічы]], [[Міхалёва 1-е|Міхалёва]], [[Кавалёва]], [[Качэрычы]], [[Кнышэвічы]], [[Лошавічы]], [[Мікулічы (Бабруйскі раён)|Мікулічы]], [[Пагонцы]], [[Пакалічы]], [[Панкратавічы]], [[Парычы]], [[Паўлавічы (Кіраўскі раён)|Паўлавічы]], [[Стаўпішчы]], [[Хамічы]], [[Цейкавічы]], [[Чэрнін]], [[Чыркавічы]], [[Шацілкавічы]], найбуйнейшымі былі — [[Аўсімавічы]], [[Варатынь]], [[Вітлін]], [[Плёсы]], [[Сякерычы]]. Асобнае дзяржаўнае ўладаньне ўтвараў маёнтак [[Любонічы]] зь сёламі [[Белевічы (Магілёўская вобласьць)|Белевічы]], [[Казулічы]], [[Кострычы]], [[Морхавічы]], [[Падрэчча]], [[Сяргеевічы (Магілёўская вобласьць)|Сяргеевічы]], [[Уласавічы (Кіраўскі раён)|Уласавічы]]. Для правядзеньня валочнае памеры вялікім князем прызначаліся адмысловя рэвізоры (П. Кавецкi, М. Палубiнскi, Я. Корсак, ад [[1626]] — пiсар [[Рэчыцкае староства|Рэчыцкага староства]] каралеўскi рэвiзор [[Яўстах Кердзей]]).
 
У выніку валочнае памеры замест службаў было намерана 475 валокаў (у тым ліку 80 у маёнтку Любонічы), на якіх месьцілася каля 1 тысячы сялянскіх двароў. Апроч таго, у самім [[Бабруйск]]у было 409 мяшчанскіх дамоў і ў прадмесьцях 286 гаспадарак агароднікаў. Усе сяляне жылi ў 50 вёсках i сёлах Бабруйскага староства. Прыгонныя сяляне выплочвалi натуральныя i грашовыя падаткi. Згодна зь iнвэнтаром [[17 стагодзьдзе|ХVII ст.]], гэты падатак складаў: 2 капы грошай, 1 бочку аўсу, 1 бочку жыта, 2 курыцы, 1 гусак, 12 яек, 1 воз сена, 10 вазоў дроваў. Кожны ўтрымальнiк валокi быу абавязаны два разы на тыдзень працаваць на гаспадарчым двары, 12 дзён на год выконваць работы на распараджэньне валаcное адмiнiстрацыi i 4 днi на год рамантаваць ваенныя умацаваньнi ў [[Бабруйскі замак|Бабруйскiм замку]].