Беларускае культурнае згуртаваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
 
Згуртаваньне ставіла за мэту спрыяць «інтэнсыўнаму разьвіцьцю й пашырэньню сярод насельніцтва Беларусі нацыянальнае беларускае культуры й набліжэньне яе да еўрапейскага светагляду»<ref>За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы і матар’ялы, прагледжаныя і падрыхтаваныя да друку І. Касяком, апрацаваныя камісіяй БЦР пад кір. праф. Р. Астроўскага. -- Лёндан, 1960. С.87</ref>. БКЗ павінна было згуртаваць вакол сябе паэтаў, пісьменьнікаў, мастакоў, скульптараў, актораў, якія, як лічылася, былі разьяднаныя, а таксама прадугледжвалася, што Згуртаваньне будзе кіраваць усімі культурнымі ўстановамі (напр. створаных у гарадох і шэрагу вёскаў Народнымі Дамамі Культуры).
 
Згуртаваньне сапраўды занялася стваральнай працай, упарадкаваньнем культурнага жыцьця на Беларусі. Адчыняліся тэатры, кіназалі, у [[Менск]]у была праведзеная выстава народнага мастацтва, у гарадох і мястэчках арганізоўваліся Дамы Культуры. Разьвівалася беларуская літаратура таго часу, адрадзілася літаратурнае таварыства “[[Узвышша]]”. Актыўна йшло друкаваньне падручнікаў, выданьне кніг для моладзі, паэтычных зборнікаў. Беларускія кампазітары ([[Мікола Равенскі]], [[Алесь Карповіч]], [[Мікола Шчаглоў]], [[Аляксей Туранкоў]]) стваралі новыя музычныя творы. Праграмы зь беларускай музыкай трансляваліся па Менскаму радыёвузлу, які працаваў штодня<ref>[http://asvieta.net/haradzienka.html Асноўныя накірункі акупацыйнай палітыкі нямецкіх уладаў у сфэры культуры на Беларусі ў 1941--1944 гг.] [[Алег Гардзіенка]] </ref>.
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія арганізацыі]]