Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін/Архіў 4: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎2: адказ
Радок 150:
::::: Прывядзіце прыклад з энцыкляпэдыяў, што пры перайменаваньні сельсавету, пра яго пішуць цалкам новы артыкул, а не захоўваюць усю інфармацыю ў межах аднаго артыкула, дзе і пазначаюць усе падобныя перайменаваньні. І пры гэтым яшчэ пазначаюць, што адзін сельсавет нібыта быў скасаваны, а другі нібыта створаны, а зусім не перайменаваны адзін і той жа. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 16:57, 18 ліпеня 2018 (MSK)
::::: А зараз вы адкрыта зьдзекуецеся. Дзякуй.
::::: Яшчэ адзначу. Зыходзячы з законаў бачна, што зьмена назвы — гэта ня простае перайменаваньне, а сур’ёзная рэарганізацыя, цалкам зьмяняецца адміністрацыйнае ўладкаваньне і падпарадкаваньне. Таксама неабходны вельмі грунтоўныя прычыны каб зрабіць гэтае. Таму, зыходзячы з гэтага, проста немагчыма новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з новай назвай лічыць нейкім працягам чагосьці. У новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўжо свой новы адміністрацыйны апарат, свае новае адміністрацыйнае ўладкаваньне, свае новае адміністрацыйнае падпарадкаваньне і адпаведна ўжо свая гісторыя. Рады ўсіх павіншаваць, нарэшце разабраліся. Пры гэтым вядома ўдзельнік [[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] можа працягваць адкрыта зьдзекавацца зь мяне. Гэтае яму ніхто ня можа забараніць. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 19:34, 18 ліпеня 2018 (MSK)
:::::: [[Вікіпэдыя:Ветлівасьць]]. Я вас адразу прасіў прывесьці прыклады такога падзелу артыкулаў у звычайных энцыкляпэдыях, чаму вы ня хочаце гэтага рабіць — гэта ўжо пытаньне да вас. І пра новы апарат і ўсё, што вы пералічылі, калі ласка, працытуйце нейкую крыніцу. На цяперашні момант мы маем, што пастанова мяняе толькі назву сельсавету, а ўсё тое ж чынавенства пераяжджае з аднаго будынку ў іншы. Працэс зьмены старшыні сельсавету і іншых чыноўнікаў — гэта зусім іншая працэдура, якая ніяк ня тычыцца перайменаваньня сельсавету. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 20:00, 18 ліпеня 2018 (MSK)
::::::: Вы працягваеце. Добра. Адразу адзначу, што я з вас ня зьдзекваюся, а проста адказваю на вашае пытаньне. Калі ласка, прывядзіце прыклад з энцыкляпэдыяў, што пры перайменаваньні сельсавету, пра яго пішуць цалкам новы артыкул з новай назвай, а папярэдні артыкул цалкам выдаляюць, а ўсю інфармацыю пра былы сельсавет захоўваюць у межах новага артыкула, дзе і пазначаюць усе падобныя перайменаваньні. І пры гэтым яшчэ не пазначаюць, што адзін сельсавет быў скасаваны, а другі створаны, а проста пішуць, што сельсавет адзін і той жа, проста перайменаваны. Прашу прабачэньня, але вы вельмі прасілі адказаць вам на гэтае пытаньне. Яшчэ раз прашу прабачэньня. Калі ласка, не крыўдуйце. Вы папрасілі — я адказаў. Прабачце. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 21:06, 18 ліпеня 2018 (MSK)
 
=== 3 (вынік) ===
Вырашыў усё ж разгорнута адказаць на гэтае пытаньне і тым самым падвесьці вынік. Я ўпэўнены, што пасьля дадзенага адказу больш ні ў каго не ўзьнікне пытаньняў па дадзенай праблематыцы.
 
Я ў самым пачатку адзначаў, што трэба прытрымлівацца энцыкляпэдычную стылю (далей больш разгорнута растлумачу, з відавочнымі прыкладамі). Потым вывучаў законы... У [http://laws.newsby.org/documents/laws/law0986.htm законе «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэньня пытаньняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня Рэспублікі Беларусь»] напісана, што перайменаваньне адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак можна ажыцьцяўляць толькі ў выключных выпадках. Зыходзячы з законаў бачна, што зьмена назвы — гэта ня простае перайменаваньне, а сур’ёзная рэарганізацыя, цалкам зьмяняецца адміністрацыйнае ўладкаваньне і падпарадкаваньне. Таксама неабходны вельмі грунтоўныя прычыны каб зрабіць гэтае. Таму, зыходзячы з гэтага, проста немагчыма новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з новай назвай лічыць нейкім працягам чагосьці. У новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўжо свой новы адміністрацыйны апарат, свае новае адміністрацыйнае ўладкаваньне, свае новае адміністрацыйнае падпарадкаваньне і адпаведна ўжо свая гісторыя.
 
А цяпер пра энцыкляпэдыі. Я вядома ўсё раней паглядзеў і гэтае ведаў, але цяпер я больш грунтоўна растлумачу, таксама прывяду прыклады. Калі коратка, то існуе два віды перайменаваньня адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:
# перайменаваньне адміністрацыйнага цэнтра і ў гэтай сувязі перайменаваньне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, цэнтрам якой ён зьяўляўся і працягвае зьяўляцца;
# перайменаваньне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў сувязі з тым, што зьмяняецца адміністрацыйнае ўладкаваньне і падпарадкаваньне ў гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы. Звычайна гэта перанос адміністрацыйнага цэнтра.
 
Растлумачу на прыкладах:
# пры першым варыянце адзіны артыкул атрымлівае новую назву, а з колішняй назвы робіцца перанакіраваньне на артыкул з новай назвай. Прыклад: [[Прапойскі раён]] (ЭГБ, т. 5, с. 566) і [[Слаўгарадзкі раён (Магілёўская вобласьць)|Слаўгарадзкі раён]] (ЭГБ, т. 6, кн. 1, с. 333). Прычына: перайменаваньне [[Прапойск]]а ў [[Слаўгарад]]. Маем у ЭГБ: перанакіраваньне з артыкула «Прапойскі раён» на артыкул «Слаўгарадзкі раён». Адыду ад асноўнай тэмы. Асабіста я лічу, што ў Вікіпэдыі асноўнай назвай артыкула павінна быць гістарычная назва раёну — Прапойскі раён;
# пры другім варыянце артыкул пра былую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку застаецца і ствараецца асобны артыкул пра новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. Прыклад: [[Парыцкі раён]] (ЭГБ, т. 5, с. 425 і 426) і [[Сьветлагорскі раён]] (ЭГБ, т. 6, кн. 1, с. 258). Прычына: перанесены адміністрацыйны цэнтар. Маем у ЭГБ: асобныя артыкулы для кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
 
І вядома проста забаронена аб’ядноўваць пасялковыя і сельскія саветы ў адзіны артыкул.
 
Усіх віншую! Лічу, што цяпер на гэтым пытаньні можна дакладна паставіць кропку. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 16:04, 19 ліпеня 2018 (MSK)
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Ліцьвін/Архіў 4»