Смычка (Капыльскі раён)

Смы́чка[1] (раней Вясна) — пасёлак у Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Смычка ўваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавету.

Смычка
трансьліт. Smyčka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Сельсавет: Доктаравіцкі
Насельніцтва: 3 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
Паштовы індэкс: 223916
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′28″ пн. ш. 27°6′17″ у. д. / 53.09111° пн. ш. 27.10472° у. д. / 53.09111; 27.10472Каардынаты: 53°5′28″ пн. ш. 27°6′17″ у. д. / 53.09111° пн. ш. 27.10472° у. д. / 53.09111; 27.10472
Смычка на мапе Беларусі ±
Смычка
Смычка
Смычка
Смычка
Смычка
Смычка

Гісторыя рэдагаваць

Пасёлак заснаваны пад назвай Вясна ў 1926 годзе на месцы зямель фальварку (гаспадарчага двара) Васільчыцы. Фальваркам валодаў Юзэф Людзьвігавіч Арачэўскі, шляхціч, каталік. Першым гаспадаром, паставіўшым сядзібу на новай зямлі, быў Іван Насевіч, былы жыхар вёскі Васільчыцы, якая месьціцца за 5 км ад пасёлку. У 1945 годзе назва пасёлку была замененая на Смычка.

Насельніцтва рэдагаваць

Ад пачатку заснаваньня насельніцтва пасёлку складалі беларусы, па веравызнаньні праваслаўныя.

  • 1999 год — 5 жыхароў
  • Па стане на 1 студзеня 2008 году ў пасёлку налічвалася 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (усе ва ўзросьце старэй за працаздольны)
  • На 1 студзеня 2009 году — 2 гаспадаркі, 3 жыхары (усе ва ўзросьце старэй за працаздольны)
  • 2010 год — 3 жыхары.
  • 2013 год - ніхто не жыве.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 198