Салезіяне
Салезіяне Дона Боска, Таварыства сьв. Францішка Сальскага ці Салезіянцы (па-лацінску: Societas Sancti Francisci Salesii, SDB) — рыма-каталіцкая манаская кангрэгацыя папскага права, заснаваная сьв. Янам Боскам (1815—1888) 18 сьнежня 1859 року ў Турыне (Італія). Кангрэгацыя названая ў гонар сьв. Францішка Салескага.
Салезіяне Дона Боска | |
Герб салезіянаў | |
Рэгіёны дзейнасьці салезіянаў | |
Абрэвіятура | SDB |
---|---|
Дэвіз | Da mihi Animas cætera tolle («Дай мне душы, забяры рэшту») |
Дата ўтварэньня | 18 сьнежня 1859 (164 гады таму) |
Тып | рэлігійная кангрэгацыя (рэлігійны інстытут папскага права) |
Штаб-кватэра |
Апэратыўнае агульнае кіраўніцтва Дона Боска Вія Марсаля, Рым |
Галоўны рэктар | айцец Анхель Фэрнандэс Артымэ, S.D.B. |
Вікары галоўнага рэктара | айцец Франчэска Чэрэда |
Кіроўны орган | Галоўны рэктар і Агульная рада |
Колькасьць супрацоўнікаў | 14 884 (2017) |
Сайт | www.sdb.org |
Колішняя назва | Таварыства сьвятога Францішка Сальскага |
Апекуны кангрэгацыі — Дзева Марыя Памочніца Хрысьціянаў, сьвяты Францішак Салескі, сьвяты Ян Боска.
Мінуўшчына
рэдагавацьДон Ян Боска пасьвяціў сваё жыцьцё працы з убогімі дзецьмі й юнакамі. У 1845 року ён адкрыў першую вячэрнюю школу для дзяцей у Вальдока (цяпер прадмесьце Турыну). Да 1857 стварыў яшчэ некалькі школаў, каб даваць дзецям прытулак, адукацыю, ладзіць катэхізацыю і падрыхтоўваць да сталага жыцьця. 18 сьнежня 1859 року Ян Боска заснаваў супольнасьць, якую назваў «Пабожнае таварыства сьвятога Францішка Салескага». У групу ўваходзілі 17 чалавек, зь якіх 15 клірыкаў, адзін сьвятар і адзін студэнт.
2 лютага 1863 року заснаваны першы кляштар па-за Турынам, у Мірабэльлё. У 1873 року статут таварыства быў ухвалены Папам Піюсам IX, пасьля чаго пачаўся хуткі рост таварыства. 9 лістапада 1875 адкрыўся першы кляштар па-за Італіяй, у Францыі.
У 1877 пачалося выданьне «Салезіянскага бюлетэню». за дзесяцігодзьдзе таварыства распаўсюдзілася ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Гішпаніі і Паўднёвай Амэрыцы. Па сьмерці Дона Боска (31 студзеня 1888) у 57 кляштарах, аб’яднаных у 6 абласьцей, салезіянцаў налічвалася 773 чалавекі, навіцыяў 276. Яны жылі ў 10 краінах Эўропы ды Амэрыкі.
Дзейнасьць
рэдагавацьПаводле стану на 2017 салезіяне зьяўляліся адным з найвялікшых каталіцкіх манаскіх ордэнаў: іхнія шэрагі складалі 14 884 манахі (10 191 зь якіх — сьвятары)[1].
Мэтаю апостальскага служэньня салезіянаў ёсьць выхавальна-душпастырская апека над дзецьмі і моладзю; іхняе рэлігійнае, духоўнае і прафэсійнае выхаваньне. У розных дзяржавах сьвету салезіяне ўтрымліваюць школы і навучальныя ўстановы для моладзі незалежна ад ейнага паходжаньня; прытулкі для бяздомных ці праблемнай моладзі; дзіцячыя клюбы і цэнтры творчасьці. Афіцыйны ўнівэрсытэт Салезіянскага таварыства — Папскі Салезіянскі ўнівэрсытэт у Рыме.
Заснавальнік ордэну салезіянаў вядомы ня толькі як выхавацель і апякун моладзі; адной з найважнейшых задачаў таварыства Ян Боска лічыў місіянэрскую дзейнасьць у Царкве. Першая місія кангрэгацыі паўстала ў Патагоніі. Па сьмерці Яна Боскі ягоны наступнік ксёндз Мікеле Руа заняўся пашырэньнем місіянэрскай дзейнасьці. У 1891 року салезіяне зьявіліся ў Альжыры, адкуль пачалася іхняя дзейнасьць у Афрыцы. Першымі салезіянскімі пляцоўкамі ў Азіі стала школы і прытулкі, адкрытыя ў 1882 року ў Палестыне. У 1897 року салезіяне распачалі місіянэрскую дзейнасьць у Злучаных Штатах Амэрыкі.
У Беларусі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Cheney, David M. Salesians of Saint John Bosco (анг.) Catholic-Hierarchy Праверана 18 лютага 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСалезіяне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў