Робэрт Патынсан

ангельскі актор

Робэрт Дуґлас Томас Патынсан (па-ангельску: Robert Douglas Thomas Pattinson, нарадзіўся 13 траўня 1986) — анґельскі актор, вядомы дзякуючы фільмам як зь вялікім бюджэтам, гэтак і незалежным. Патынсан уваходзіць у лік самых высокааплатных актораў у сьвеце. У 2010 годзе часопіс Time назваў яго адным з 100 найуплывовых людзей у сьвеце, а таксама ён быў уключаны ў сьпіс Forbes Celebrity 100.

Робэрт Патынсан
Robert Pattinson
Дата нараджэньня 13 траўня 1986(1986-05-13)[1][2] (38 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінапрадусар, мадэль, кінаактор, тэатральны актор, кампазытар, сьпявак, тэлеактор
Бацька Richard Pattinson[d][3]
Маці Clare[d][3]
Узнагароды
IMDb ID nm1500155
Подпіс Выява аўтографу

Патынсан далучыўся да лёнданскага тэатральнага гуртка ў веку 15 гадоў. Сваю кінакар’еру пачаў з ролі Сэдрыка Дыґары ў фэнтазі-фільме «Гары Потэр і Келіх агню» (2005). Усясьветнае вызнаньне ён атрымаў, калі зыграў Эдўарда Калена ў шэрагу фільмаў «Сага зьмярканьня» (2008—2012), якія сабралі па ўсяму сьвету больш за 3,3 мільярды даляраў. Пасьля здыманьня ў рамантычных драмах «Памятай мяне» (2010) ды «Вады дзеля сланоў» (2011), Патынсан пачаў працаваць у незалежных фільмах ад рэжысэраў-аўтараў. Яго адзначылі за галоўныя ролі ў трылеры Дэйвіда Кронэнбэрґа «Касмопаліс» (2012), прыгодніцкай драме Джэймза Ґрэя «Загубленае места Z» (2016), крамольнай драме братоў Сафдзі «Добры час» (2017), навукова-фантастычнай драме Клер Дэні «Чыстае жыцьцё» (2018) ды псыхалягічнай драме жахаў Робэрта Эґерза «Маяк» (2019). Ён ізноў атрымаў папулярнасьць, калі зыграў галоўную ролю ў фільме Крыстафэра Нолана «Довад» (2020) і зыграў ролю Бруса Ўэйна / Бэтмэна ў супэргеройскім фільме Мэта Рывза «Бэтмэн» (2022).

Апроч акторскай дзейнасьці Патынсан займаецца музыкай ды сьпявае ў некалькіх саўндтрэках да фільмаў. Ён датрымліваецца некаторых дабрачынных арґанізацыяў, у тым ліку Кампаніі GO, ды з 2013 году ёсьць тварам водару Dior.

Раньняе жыцьцё

рэдагаваць

Патынсан нарадзіўся 13 траўня 1986 года ў Лёндане. Быў наймалодшым з трох дзяцей Клер, ён рос у невялікай хаце ў Барнзе зь дзьвюма старэйшымі сёстрамі Элізабэт ды Вікторыяй. Патынсан пачаў вучыцца іграць на гітары ды фартапіяна ў веку чатырох гадоў. Ён наведваў школу Tower House, зь якой у веку 12 гадоў быў адлучаны праз крадзеж часопісаў для дарослых ў паштовай краме й наступнае гандляваньне імі сваім аднаклясьнікам. Ён скончыў сваё школьнае навучаньне ў Harrodian School. У падлетковым веку працаваў фотамадэлью для брытанскіх модных брэндаў ды часопісаў, каб зарабіць трохі на жыцьцё, ды палюбіў кіно, дзе ўважаў Джэка Нікалсана, Марлона Брандо й Жана-Поля Бэльмандо за сваіх улюбёных актораў. На канцы падлеткевых й пачатку дваццатых гадоў ён выступаў з акустычнай гітарай па вечарах адчыненых мікрафонаў у пабах Лёндану, дзе выконваў напісаныя асабіста ім песьні альбо сольна пад сцэнічным псэўданімам Bobby Dupea, альбо са сваей суполкай Bad Girls. Ён часьцяком выступаў на вечарах адкрытых мікрафонаў у пабе The Spice of Life у лёнданскім Сога.

Патынсан меркаваў пра тое, каб стаць музыкантам ды паступіць ува ўнівэрсытэт, каб вывучаць красамоўства, але ніколі ня думаў пра акторскую кар’еру; ягоная настаўніца ў школе нават параіла яму не далучацца да драматычнага гуртка, таму што ўважала, што ён не падыходзіць дзеля творчага мастацтва. Аднак у 13 гадоў ён далучыўся да тутэйшага аматарскага тэатральнага клюбу пад назвай Barnes Theatre Company пасьля таго, як бацька запэўніў яго, таму што ён быў надта сарамлівым. У 15 гадоў ды пасьля дзьвюх гадоў працы па-за засьценьнем ён прайшоў праслухваньне для п’есы «Хлопцы і лялькі» і атрымаў сваю першую ролю кубінскага танцоўшчыка бяз рэплікаў. Ён атрымаў галоўную ролю Джорджа Ґібса ў наступнай п’есе «Наскае мястэчка», быў заўважаны агентам па пошуку талентаў, які сядзеў у залі. Ён таксама здымаўся ў п’есах «Макбэт», «Што захоця» ды «Тэс з рода д'Эрбэрвілів». Патынсон плянаваў паступаць ува ўнівэрсытэт, але не паступіў, таму што фільмаваньне «Гары Потэр і Келіх агню» пайшло не за плянам. Ён жыў у адной кватэры ў лёнданскім раёне Сого разам з акторам ды добрым сябрай Томам Стурыджам.

2004–2007: Пачатак кар'еры

рэдагаваць

Патынсан меў другасныя ролі ў нямецкім тэлевізіным фільме «Пярсьцёнак Нібэлюнгаў» (2004) ды ў гістарычнай драме рэжысэркі Міры Найры «Кірмаш ганарлівасьці» (2004), аднак ягоныя сцэны былі выдаленыя і зьявіліся толькі на DVD вэрсіі. У траўні 2005 Патынсан меў зьявіцца ў брытанскай прэм'еры «Жанчына дагэтуль» у тэатры Каралеўская гаспода, але незадоўга да прэм'еры ён звольнены і зьменены на Тома Райлі. Пазьней у 2005 Патынсан зыграў Сэдрыка Дыґары ў фільме «Гары Потэр і Келіх агню». Патынсан вучыўся занырваць з аквалангам, каб іграць ролю Дыґары. Праз гэтую ролю ён быў названы «Брытанскай зоркай заўтрашняга дня». Падчас гэтага пэрыяду яго пачалі зваць «наступным Джудам Лоў»

У 2006 годзе Патынсан зьняўся ў псыхалягічным трылеры «Прывідны лётнік» які быў паказаны на канале BBC Four кастрычніка ды набыў добрыя водгукі. The Stage высока адзначыў яго ігру сказаўшы «[ён] зыграў лётніка з назова зь ідыяльным злучэньнем у сябе жаха ды стомы ад сьвета цынізму». 19 студзеня 2007 года ён зьняўся ў другаснай ролі ў аднаразавой тэлевізійнай драме па матывам бэстсэлеру Кэйт Лонґ «Дапаможнік для дрэннай маці».

2008–2013: Сага Зьмярканьня й усясьветнае вызнаньне

У 2008 Патынсан атрымаў ролю Эдўарда Калена ў фільме «Зьмярканьне», аснованым на рамане Стэфэні Маер. Згодна з TV Guide, Патынсан з асьцярогай да праслухоўваньня, баючыся, што ня зможа адказаць «дасканаласьці», якое чакаецца ад пэрсанажа. Фільм выйшаў у лістападу 2008 года й ў той самы момант ператварыў Патынсана ў кіназорку. Няхай фільм і атрымаў невыразныя водгукі, крытыкі добра ацанілі ягоную хімію з калегай Крыстэн Стэўарт. The New York Times назвала Патынсана «здольным ды экзатычна прыгожым» акторам, а Роджэр Эбэрт сказаў, што ён быў «добора выбраны» на гэтую ролю.

  1. ^ Robert Pattinson // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Robert Pattinson // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.