Радрыга Дэ Паўль
Радры́га Дэ Паўль (па-гішпанску: Rodrigo De Paul; нар. 24 траўня 1994 году) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Радрыга Дэ Паўль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 траўня 1994[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг[4] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атлетыка Мадрыд | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014—2016 2016 2016—2021 2021— |
Расінг Валенсія → Расінг (арэнда) Удынэзэ Атлетыка Мадрыд |
54 (6) 34 (1) 11 (0) 177 (33) 105 (8) |
Зборныя | ||
2018— | Аргентына | 71 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗаймацца футболам пачаў у клюбе «Расінг». У веку 18 гадоў далучыўся да галоўнай каманды клюбу, першы раз зьявіўшыся на лаве запасных 24 чэрвеня 2012 году ў матчы супраць «Вэлес Сарсьфільду». Дэбют гульца прыпаў на 10 лютага 2013 году, калі Дэ Паўль зьявіўся на пляцоўцы на 86-й хвіліне замест Маўра Камаранэзі ў матчы супраць «Атлетыка Рафаэлі»[5]. Свой першы гол паўабаронца забіў празь месяц у матчы супраць «Сан-Мартыну». Гульца з хуткім прагрэсам запрыкмецілі ў Эўропе і запрасілі ў «Валенсію». Гішпанцам гэта каштавала 6,5 млн эўра[6]. 23 жніўня 2014 году Дэ Паўль упершыню апрануў валенсійскую кашулю ў матчы супраць «Сэвільлі». Гулец выйшаў на поле на 65-й хвіліне, але быў выдалены праз хвіліну за грубае парушэньне[7]. Першы гол аргентынец улучыў 4 сьнежня ў браму «Раё Вальекана» ў розыгрышу Кубка Гішпаніі. Першы ж гол у матчах Ля Лігі гулец улучыў стрэлам у браму «Атлетыка» зь Більбао. З прыходам у клюб трэнэра Гэры Нэвіла гулец страціў месца ў складзе і быў аддадзены ў арэнды ў свой родны «Расінг». Па вяртаньні з арэнды футбаліст сышоў у італьянскі «Ўдынэзэ» ў ліпені 2016 году[8]. Першы матч за ўдынцаў Дэ Паўль правёў 20 жніўня 2016 году супраць «Ромы», але клюб атрымаў паразу зь лікам 4:0. Першага голу трэба было чакаць каля паўгады, калі аргентынец пацэліў мяч у браму «Міляну», што дапамагло выгуляць мілянцаў зь лікам 2:1. Пасьпяхова для гульца пачаўся сэзон 2018—2019 гадоў, калі Дэ Паўль чатыры разы адзначыўся голам у шасьці матчах Сэрыі А[9]. Сэзон спартовец скончыў найлепшым бамбардзірам «Удынэзэ», у дадатак зарабіўшы шмат галявых перадачаў. У 2020 годзе аргентынец быў прызначаны капітанам клюбу пасьля сыходу Кевіна Лязаньні[10].
12 ліпеня 2021 году Дэ Паўль склаў пяцігадовы кантракт з мадрыдзкім «Атлетыкам». Ён далучыўся да свайго новага клюбу празь некалькі дзён пасьля перамогі ў Кубку Амэрыкі. 7 сьнежня 2021 году гулец пацэліў свой першы гол за мадрыдцаў у пераможным матчы супраць «Порту» (3:1) ў апошняй гульні групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў.
Міжнародная
рэдагавацьДэ Паўль дэбютаваў за нацыянальную зборную Аргентыны 11 кастрычніка 2018 году ў пераможным матчы супраць зборнай Іраку (4:0), а пазьней стаў асноўным паўабаронцам пры кіраўніцтве Ліянэля Скалёні. Гулец уваходзіў у склад зборнай на Кубку Амэрыкі 2019 году, калі аргентынцы занялі трэцяе месца. Таксама спартовец узяў удзел у пераможным Кубку Амэрыкі 2021 году. Менавіта ягоны далёкі пас дапамог Анхэлю Дзі Марыі забіць адзіны гол у браму зборнай Бразыліі ў фінале турніру[11].
Дасягненьні
рэдагаваць«Аргентына»:
- Чэмпіён сьвету: 2022
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2021, 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Rodrigo de Paul // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Rodrigo De Paul // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Rodrigo Javier De Paul // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.tablesleague.com/teams/udinese1/rodrigo_de-paul/
- ^ «En su casa, Atlético de Rafaela goleó a Racing». Mundo D.
- ^ «Comunicado Oficial». Valencia CF.
- ^ «Punto de fe del Valencia». Marca.
- ^ «Rodrigo de Paul transferred to Udinese». Valencia CF.
- ^ «Udinese claims 2–0 win over last-placed Chievo in Serie A». Efe.
- ^ >«Lasagna „declassato“? Nonostante la sua titolarità ieri il capitano era De Paul». Tutto Udinese.
- ^ «Argentina 1—0 Brazil: Copa América final — live!». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball