Рада Эўрапейскага зьвязу

установа Эўрапейскага Зьвязу

Рада Эўрапейскага зьвязу, афіцыйная назва Рада, звычайна згадваецца як Рада міністраў — разам з Эўрапейскім парлямэнтам, адзін з двух заканадаўчых органаў Эўрапейскага зьвязу і адзін зь сямі ягоных інстытутаў.

У Раду ўваходзяць 27 міністраў ўрадаў краінаў-сябраў Эўрапейскага зьвязу ў складзе, які залежыць ад абмяркоўваемага кола пытаньняў. Таксама бяз права голасу ў Радзе бярэ ўдзел адпаведны эўракамісар. Напрыклад, пытаньнямі аховы працы займаюцца 27 адпаведных міністраў дзяржаваў-сябраў, што кіруюць аховай працы, — міністраў працы або сацыяльнага забесьпячэньня — а таксама камісар па пытаньнях занятасьці, сацыяльных пытаньнях і палітыцы забесьпячэньня роўных магчымасьцяў.

Старшынства ў Радзе па чарзе перадаецца кожныя шэсьць месяцаў паміж урадамі дзяржаваў-сябраў ЭЗ, прычым адпаведныя міністры адпаведнай краіны старшынствуюць у любы момант часу, забясьпечваючы бесьперабойнае правядзеньне пасяджэньняў і ўсталёўваючы штодзённую парадак дня. Пераемнасьць паміж старшынствамі забясьпечваецца пагадненьнем, у адпаведнасьці зь якім тры пасьлядоўных старшынства, вядомыя як тройкі старшынстваў, маюць агульныя палітычныя праграмы. Аднак Рада па замежных справах (Нацыянальныя міністры замежных справаў) ачольваецца Высокім прадстаўніком ЭЗ.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць