Пагост 2
Паго́ст 2[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Случы. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці.
Пагост 2 лац. Pahost 2 | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Салігорскі |
Сельсавет: | Чыжэвіцкі |
Насельніцтва: | 574 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 174 |
Паштовы індэкс: | 223714 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′15″ пн. ш. 27°37′42″ у. д. / 52.85417° пн. ш. 27.62833° у. д.Каардынаты: 52°51′15″ пн. ш. 27°37′42″ у. д. / 52.85417° пн. ш. 27.62833° у. д. |
± Пагост 2 | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пагост — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Пагост упамінаецца ў ХVІ ст. як вёска Слуцкага княства, уладаньне Алелькавічаў. З ХVІІ ст. вёскай валодалі Радзівілы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні[2]. На мяжы XVIII—XIX стагодзьдзяў у мястэчку штогод праводзілася 4 кірмашы[3]. На 1859 год тут было 46 двароў[4].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пагосцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам пасялковага савету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку з ліквідацыяй Пагосцкага сельсавету вёску перавялі ў склад Чыжэвіцкага сельсавету[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1999 год — 716 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 574 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Вінакурня
- Млын водны (1902)
- Могілкі юдэйскія
- Парк прысядзібны (XIX ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзіба Бохвіцаў (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Яна (1824)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 402.
- ^ Jelski A. Pohost (10) // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 521.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 121.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.