Павал Брожак
Па́вал Лукаш Бро́жак (па-польску: Paweł Łukasz Brożek; нарадзіўся 21 красавіка 1983, Кельцы, Польшча) — былы польскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.
Павал Брожак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 красавіка 1983[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2011 2002 2004 2011—2012 2012 2012—2013 2013— |
Вісла → ЛКС Лодзь (арэнда) → ГКС Катавіцы (арэнда) Трабзанспор → Сэлтык (арэнда) Рэкрэатыва Вісла |
178 (81) 8 (0) 20 (5) 19 (3) 3 (0) 18 (2) 178 (63) |
Зборныя | ||
2005— | Польшча | 38 (9) |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Футболам пачаў займацца ў родным горадзе, аднак ужо ў 1998 годзе далучыўся да кракаўскай «Віслы» разам з братам, які таксама зьяўляецца футбалістам. 8 красавіка 2001 году Павал дэбютаваў у складзе кракаўскага клюбу ў матчы супраць «Гурніка». 21 красавіка 2001 году ён заіў свой першы гол у Экстраклясе ў браму клюбу «Одра». У 2005 годзе стаў гульцом асноўнага складу.
У студзені 2011 году Павал зноўку разам з братам перайшлі ў турэцкі клюб «Трабзанспор». Са студзеня па пачатак лета 2012 году Павал знаходзіўся ў арэндзе ў шатляндзкім «Сэлтыку». З 2013 году зноўку выступае за клюб «Вісла».
Міжнародная рэдагаваць
У нацыянальнай зборнай Польшчы Павал дэбютаваў 27 красавіка 2005 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі і тады ж забіў першы гол.
Дасягненьні рэдагаваць
«Вісла»:
- Чэмпіён Польшчы: 2001, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2002, 2003
- Уладальнік Кубка Экстраклясы: 2001
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2001
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Pawel Brozek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в PAWEL BROZEK // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Pawel Brozek // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt